Вацлаў Плоцкі
| Вацлаў Плоцкі | |
|---|---|
| | |
| Нараджэнне | каля 1293 |
| Смерць |
23 мая 1336 |
| Месца пахавання | |
| Род | Мазавецкія Пясты[d] |
| Бацька | Баляслаў II Мазавецкі |
| Маці | Кунегунда Чэшская |
| Жонка | Эльжбета[d] |
| Дзеці | Bolesław III of Masovia[d] і Anna of Plock[d] |
| Веравызнанне | каталіцтва |
Вацлаў (Ванько) Плоцкі (каля 1293 — 23 мая 1336) — князь плоцкі з 1313 года, леннік чэшскі з 1329. Зяць вялікага князя літоўскага Гедыміна[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын мазавецкага князя Баляслава II. Акружаныя больш моцнымі дзяржавамі — Літвой, Польшчай і Ордэнам — мазавецкія ўладары былі вымушаныя лавіраваць паміж імі. Дачка Гедыміна Данміла (у хрышчэнні — Елізавета) дзесьці каля 1316—1318 г. пайшла за князя Вацлава. Гедымінаўна прынесла мужу пасаг, каля паўтара цэнтнера срэбра (146,9 кг) і 1,8 кг золата.
У 1321 годзе Ордэн, падобна, прымусам схіліў Вацлава падпісаць дамову, якая абавязвала яго не дапамагаць Літве ні яўна ні патаемна, спрыяць прускай пагранічнай варце і папярэджваць Ордэн пра пагрозу нападу на яго тэрыторыю. У тэксце дамовы, падпісанай на тэрыторыі Ордэнскай дзяржавы ў замку Голуб Хэльмінскай зямлі 14 траўня, Вацлаў абяцаў не падтрымліваць нікога з ворагаў Ордэна, дапамагаць рыцарам у барацьбе з паганамі і не прапускаць іх праз свае ўладанні, a калі затрымаць не ўдасца, то падаць вестку пра іх праход. Тым не менш, адносіны Ванько з Гедымінам, прынамсі афіцыйна, заставаліся добрымі і войскі BKЛ неаднакроць праходзілі праз Плоцкую зямлю. У 1321 г. па просьбе Вацлава плоцкага ліцвінскае войска напала на Добжыньскую зямлю, прайшоўшы праз ягоныя ўладанні.
У 1326 годзе справа дайшла да добраахвотнага саюзу трох мазавецкіх князёў Баляславічаў: Вацлава, Земавіта II i Трайдэна I з крыжакамі. У 1329 годзе Вацлаў учыніў бунт, але пасля аблогі Плоцка чэшска-крыжацкімі сіламі капітуляваў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Bujak Adam. Nekropolie królów i książąt polskich. — Warszawa: Wydawnictwo Sport i Turystyka, 1988. — 39 с. — ISBN 8321727204.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |