Васіль Юравец
| Васіль Юравец | |
|---|---|
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 1904 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1980 |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Месца працы | сакратар управы гарадоцкага ТБШ |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | грамадскі дзеяч, паэт |
| Мова твораў | беларуская |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
Васіль Юравец (1904, Грыбаўцы — 1980, Беласток) — заходнебеларускі паэт і грамадскі дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Васіль Юравец нарадзіўся ў вёсцы Грыбаўцы каля Гарадка ў беларускай сям’і. Скончыў пачатковую школу, але далей вучыцца не змог, бо сям’я не мела на гэта сродкаў. Працаваў на тэкстыльнай фабрыцы ў Гарадку.
Калі на Беласточчыне ствараліся гурткі Таварыства беларускай школы, то Васіль Юравец адзін з першых запісаўся ў гэтую арганізацыю. Ён быў не толькі сябрам Гарадоцкага ТБШ, але і сакратаром управы.
У вольны час юнак выступаў з прамовамі перад сваімі землякамі, заклікаў іх уступаць у ТБШ і бараніць беларускую мову.
Пісаў шмат вершаў, якія дасылаў у віленскія беларускія выданні, дзе некаторыя з іх друкаваліся.
Асабліва актыўным Васіль Юравец быў у 1933 годзе. Часопіс «Летапіс Таварыства Беларускай Школы» апублікаваў некалькі яго паэтычных твораў.
Пахаваны на праваслаўных могілках парафіі Усіх Святых у Беластоку.