Варшаўская агламерацыя
| Агламерацыя | |
| Варшаўская агламерацыя | |
|---|---|
| польск.: Aglomeracja warszawska | |
| 52°13′56″ пн. ш. 21°00′30″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Гісторыя і геаграфія | |
| Плошча | 2730,23 км² |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 2596.553 чалавек (2006) |
| Шчыльнасць | 951,0 чал./км² |
| Нацыянальны склад | палякі (пераважна) |
| Канфесійны склад | каталікі (пераважна) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 22 |
| Паказаць/схаваць карты | |
Варшаўская агламерацыя (польск.: Aglomeracja warszawska) — монацэнтрычная агламерацыя ў цэнтральнай і ўсходняй Польшчы, у Мазавецкім ваяводстве, у Сярэднемазавецкай нізіне. Уключае Варшаву і некалькі невялікіх навакольных гарадоў.
З часам такія тэрміны як «агламерацыя» (польск.: aglomeracja) і «гарадская группа» (польск.: zespół miejski) ў Польшчы змянялі сваё значэнне. У апоні час больш часта ужываецца катэгорыя «метрапалітальны абшар» (польск.: obszar metropolitalny) ці блізкія да яго паняцці «рэгіянальная агламерацыя» і «мегаполіс».
Прававое становішча
[правіць | правіць зыходнік]Варшаўская агламерацыя не мае юрыдычнага статусу. У 1975—1998 гадах існавала Варшаўскае ваяводства, якое ўключала абшары сучаснай агламерацыі і некалькі дзясяткаў навакольных гмін. У 1975—1989 гады прэзідэнт Варшавы адначасова выконваў функцыі варшаўскага ваяводы.
Падчас абмеркавання адміністрацыйнай рэформы 1999 г. планавалася стварэнне Варшаўскай гарадской акругі (яна ўключала б як агламерацыю, так і прыгарадныя раёны), у склад якой павінны былі ўваходзіць: Варшава і паветы: Варшаўскі заходні, Легіяноўскі, Валамінскі, Міньскі, Атвоцкі, Пясэчынскі, Прушкаўскі, Навадворскі і Градзіскі. Акруга павінна была мець свой уласны савет з прадстаўнікамі асобных адзінак і мець адміністрацыйны статус павета. Закон быў прыняты Сеймам у 2001 годзе, але ў канчатковым рахунку прэзідэнт Аляксандр Квасьнеўскі не падпісаў закон, а Сейм не адхіліў яго вета.
Існавалі і іншыя дэпутацкія праекты, сярод якіх законапраект аб стварэнні Варшаўскай сталічнай акругі, якая павінна была бы быць акругай, якая аб’ядноўвае Варшаву і навакольныя муніцыпалітэты. Праект гэты не быў, аднак, прыняты Сеймам. У 2017 годзе група дэпутатаў унесла законапраект аб ладзе сталічнага горада Варшавы у выглядзе агламерацыі, якая ўключае Варшаву і 33 навакольных гміны.
Межы і склад
[правіць | правіць зыходнік]Не існуе адзінай, агульнапрынятай сучаснай дэлімітацыі Варшаўскай агламерацыі. Згодна з адным падыходам, межы агламерацыі — ад 20 да 30 км ад цэнтра Варшавы, згодна з іншым — да 40-50 км.
Гарады
[правіць | правіць зыходнік]Паветы цалкам
[правіць | правіць зыходнік]Асобныя гміны
[правіць | правіць зыходнік]- Груецкі (гміны: Хынаў, Груец, Пневы)
- Міньскі (гміны: Дэмбэ Вельке, Халінаў, Міньск Мазавецкі (гарадская), Міньск Мазавецкі (вясковая), Суляёвак)
- Навадворскі (гміны: Чоснаў, Ляонцін, Новы Двур Мазавецкі, Памяховак, Закрочым)
- Атвоцкі (гміны: Цэлястынаў, Юзэфаў, Карчаў, Колбель, Отвацк, Вянзоўна)
- Сахачэўскі (гміны: Брохаў, Нова Суха, Сахачаў (гарадская), Сахачаў (вясковая), Тэрэсін)
- Валамінскі (гміны: Дамброўка, Клембаў, Кабылка, Маркі, Радзымін, Тлушч, Валомін, Зомбкі, Зялёнка)
- Вышкоўскі (гміны: Самянка, Вышкаў, Заброддзе)