Валянцін Валянцінавіч Байко
| Валянцін Байко | |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 30 лістапада 1969 (55 гадоў) |
| Месца нараджэння: | |
| Адукацыя | |
| Кампанія | Сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Контэ Спа» |
| Пасада | заснавальнік, намеснік дырэктара па развіцці |
Валянцін Валянцінавіч Байко (нар. 30 лістапада 1969, Гродна) — беларускі прадпрымальнік, прамысловец. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання ад Гродзенскай вобласці. Старшыня філіяла Беларускай федэрацыі веславання па Гродзенскай вобласці[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 30 лістапада 1969 года ў горадзе Гродна[2]. Скончыў у 1987 годзе сярэднюю школу № 20 у Гродне, дзе тым часам працаваў Аляксандр Фядута.
Скончыў у 1991 годзе Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы[2]. Паводле адукацыі — настаўнік пачатковых класаў і музыкі.
У 1991—1992 працаваў агентам па забеспячэнні Гродзенскага гарадскога моладзевага цэнтра, у 1992—1993 гадах настаўнікам пачатковых класаў, у 1993—1997 гадах дырэктарам гродзенскага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Плюс» (г. Гродна)[3][4].
У 1997 годзе разам з братам Дзмітрыем Байко і бізнес-партнёрам Рычардам Шэрэлем заснаваў сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Контэ». Быў яго дырэктарам да 2010 года. З 2010 года — старшыня агульнага сходу ўдзельнікаў сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Контэ Спа»[4]. Станам на 2024 год — намеснік дырэктара па развіцці[2], старшыня агульнага сходу ўдзельнікаў.
На пачатку гэта была невялікая сямейная кампанія, дзе першы час фізічнай працай на станках па вытворчасці панчох і калготак працавалі самі заснавальнікі. Неўзабаве фірма выйшла на пазіцыю лідара ў вытворчасці адзення, бялізны, панчошна-шкарпэтачных вырабаў ва Усходняй Еўропе[5][6].
Развіццё і дыверсіфікацыя бізнесу
[правіць | правіць зыходнік]У 2011—2021 гадах рэгулярна трапляў у рэйтынг самых паспяховых і ўплывовых бізнесменаў Беларусі паводле выдання «Ежедневник» і ў топ-25 выдатных бізнесменаў сучаснай Беларусі за 1992—2017 гады таго ж выдання[7][8].
У 2014 годзе разам з партнёрамі выкупіў кантрольны пакет Брэсцкага панчошнага камбіната. У 2016 годзе набыў кантрольны пакет Тураўскага малочнага камбіната (праз які пазней узяў пад кантроль некалькі сельскагаспадарных кааператываў). У 2018 годзе Байко ўвайшоў у капітал шчучынскага «Праймілк» і ваўкавыскага «Беллакт»[9]. Мае таксама будаўнічы бізнес, валодае буйнымі гандлёвымі цэнтрамі OldCity і Triniti, клубамі «Метро» і «База» ў Гродне. Валодаў рытэйл-сеткай Optima, аднак адмовіўся ад гэтага бізнесу і закрыў крамы.
У 2017 годзе, да 20-годдзя галоўнага бізнесу Валянціна Байко, яго занеслі ў Кнігу славы Гродна[10].
Палітычная кар'ера і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 2013 годзе стаў ганаровым консулам Украіны ў Гродне[11].
Дэлегат V і VII Усебеларускіх народных сходаў[2].
Член Савета Рэспублікі 7-га склікання[2]. Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі 8-га склікання ад Гродзенскай вобласці (вылучаны ад Ваўкавыскага, Мастоўскага, Шчучынскага раёнаў)[2]. З’яўляецца намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах[2].
Член Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, Савета па развіцці прадпрымальніцтва, праўлення Беларускага фонду міру[2]. Старшыня і старшыня Прэзідыума Беларускай асацыяцыі каноэ[2].
Санкцыі
[правіць | правіць зыходнік]У красавіку 2022 года разам з іншымі прадстаўнікамі беларускага бізнесу і Міністэрства абароны трапіў пад санкцыі Канады за «садзейнічанне і дапушчэнне парушэння суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці Украіны»[12]. У траўні 2023 года трапіў пад санкцыі Польшчы за тое, што ў складзе Савета Рэспублікі ўдзельнічаў ва ўхваленні законаў, накіраваных на рэпрэсіі супраць беларусаў[13].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Мае Падзяку Старшыні Савета Рэспублікі. Узнагароджаны медалямі «За працоўныя заслугі», «Заслужаны міратворца», «Каложскі крыж» III ступені, ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў, Беларускага фонду міру і інш.[2]
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае двух сыноў і дачку. Вегетарыянец, прыхільнік здаровага ладу жыцця і ёгі, мае ўласную арганічную ферму[14][15].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Байко Валентин Валентинович (англ.). belarusrowing.by. Праверана 15 верасня 2023.
- ↑ а б в г д е ё ж з і Байко Валентин Валентинович — Члены Совета Республики — Официальный сайт Совета Республики. Совет Рэспублікі. Праверана 29 жніўня 2025.
- ↑ Байко | Члены Совета Республики | Официальный сайт Совета Республики (руск.). Савет Рэспублікі. Праверана 15 верасня 2023.
- ↑ а б Байко Валентин Валентинович. Книга славы г. Гродно.
- ↑ СООО «Конте Спа» - резидент СЭЗ «Гродноинвест» (руск.). СЭЗ «Гродноинвест». Праверана 15 верасня 2023.
- ↑ Гісторыя поспеху заснавальніка «Контэ Спа» Валянціна Байко: як настаўнік музыкі разбагацеў на калготках . Наша Ніва. Праверана 15 верасня 2023.
- ↑ У топ-100 бізнесменаў засталося толькі двое гродзенцаў. Раней іх было чацвёра . Hrodna.life (25 верасня 2021). Праверана 15 верасня 2023.
- ↑ Топ 25 выдающихся бизнесменов современной Беларуси (1992-2017) | Ежедневник. web.archive.org (31 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2020. Праверана 15 верасня 2023.
- ↑ На что достают деньги из чулка? Братья Байко продолжают скупать молочные активы | Ежедневник. web.archive.org (3 чэрвеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2019. Праверана 15 верасня 2023.
- ↑ Кулевіч, Руслан. Валянцін Байко пра ўнясенне ў Кнігу славы Гродна: "Гэта поспех усяго калектыву" . Hrodna.life (24 верасня 2017). Праверана 15 верасня 2023.
- ↑ У Гродне адкрылася першае ў Беларусі ганаровае консульства Украіны (недаступная спасылка). Твой стыль (11 снежня 2013). Праверана 15 верасня 2023.
- ↑ Уладальнік гродзенскага “Контэ Спа” патрапіў пад санкцыі з-за вайны ва Украіне . Hrodna.life (6 красавіка 2022). Праверана 15 верасня 2023.
- ↑ Decyzje ministra SWiA w sprawie wpisu na listę sankcyjną - Ministerstwo Spraw Wewnętrznych i Administracji - Portal Gov.pl (польск.). Ministerstwo Spraw Wewnętrznych i Administracji. Праверана 15 верасня 2023.
- ↑ "Можна есці нямытую". Як уладальнікі "Контэ Спа" ўклалі мільён у экаферму і вырошчваюць трускаўку без хіміі . Hrodna.life (24 ліпеня 2018). Праверана 15 верасня 2023.
- ↑ Миллионер Валентин Байко судится с «Березинским мясокомбинатом». Есть интересные детали (руск.). Hrodna.life (6 верасня 2023). Праверана 15 верасня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 30 лістапада
- Нарадзіліся ў 1969 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Асобы
- Прадпрымальнікі паводле алфавіта
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання
- Прадпрымальнікі Беларусі
- Ганаровыя консулы
- Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання
- Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 5-га склікання