Валкалата
Аграгарадок
Валкалата
| ||||||||||||||||||||||
Валкала́та[2] (трансліт.: Valkalata, руск.: Волколата) — аграгарадок у Беларусі, у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Валкалацкага сельсавета.
За 22 км на захад ад горада Докшыцы, за 219 км ад Віцебска, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Параф’янава[3].
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле Казіміра Бугі, назва таго ж утварэння, што і літоўскія назвы Pušalotas, Liepalotai, якія ад pušis «сасна», liepa «ліпа». Назву ён аднаўляў як Vilkalotas і звязваў з літоўскім vilkas «воўк»[4][5]
Паводле географа Вадзіма Жучкевіча, назва вёскі Валкалата (Ваўкалата, Валкалаты) паходзіць ад ваўкалаты — паляўнічыя на ваўкоў, арганізатары аблаў, аблатаць ваўкоў — абкласці, абкружыць, перахітрыць[6]. Аднак, акадэмічныя і дыялектычныя слоўнікі беларускай мовы даюць «аблатаць» толькі ў іншым значэнні — «наладзіць адзенне, накладваючы латкі»[7][8]. У польскай мове існуе выраз obłatać boki (skórę) — палічыць рэбры, пабіць[9].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню згадваецца ў 1522 годзе як частка маёнтка Альжбеты Багданаўны, удавы Мікалая Радзівіла, які, паводле дакумента, атрымаў Ваўкалаты ад вялікага князя Аляксандра, то бок не пазней за 1506 год[10].
Праз шлюб дачкі Мікалая Радзівіла, Алены, ваўкалацкія ўладанні трапілі ва ўласнасць Юрыя Сямёнавіча Алелькавіча-Слуцкага, які памёр у 1542 годзе. У 1558 годзе быў зацверджаны падзел маёнтка Валкалаты паміж трыма дзецьмі Юрыя Сямёнавіча, у выніку двор і мястэчка Валкалата сталі ўласнасцю Юрыя Юр’евіча Алелькавіча-Слуцкага. Падчас падзелу ад ваўкалацкіх уладанняў былі адлучаныя Сітцы, Вешняе, Праходы, Старое Сяло, Заўлічы і Гарадзішча[11].
У XVII стагоддзі Валкалата была ва ўладанні Долмат-Ісайкоўскіх, пазней — Бжастоўскіх.
У XVII стагоддзі мястэчка ў Ашмянскім павеце. У 1793 годзе ў Докшыцкім павеце, з 1802 года ў Вілейскім павеце Расійскай імперыі. З 1861 года — цэнтр воласці.
У 1921—1939 гадах Валкалата ў складзе Польскай Рэспублікі. З 1940 года цэнтр сельсавета ў Дунілавіцкім, з 1960 года — у Глыбоцкім, з 1962 года — у Пастаўскім раёнах. З 1966 года Валкалата ў Докшыцкім раёне.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (XVIII стагоддзе) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000432 - Карчма
- Валаклацкая сядзіба
- Капліца-надмагілле на могілках
- балота Сэрвач і рака Сэрвач
Памятныя месцы
[правіць | правіць зыходнік]- Польскія вайсковыя могілкі
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/viciebskaja.htm
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Ваўкала́та, ж.. Ваўкала́ты, мн.
- ↑ а б в г БелЭн 1997.
- ↑ K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1958. C. 161.
- ↑ K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1958. C. 547.
- ↑ В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 56.
- ↑ аблатаць - Пошук. verbum.by. Праверана 23 лістапада 2025.
- ↑ Пошук "аблатаць" — Беларускія дыялектныя слоўнікі. bydialects.org. Праверана 23 лістапада 2025.
- ↑ D. Hessen, R. Stypuła. Wielki słownik polsko-rosyjski. A-Ó. Warszawa, 2001. S. 565.
- ↑ Archiwum Głowne Akt Dawnych. Zespół 354 (Archiwum Radziwiłłów), seria 23, jednostka t.169 p.1, k. 2-4. Архівавана 23 кастрычніка 2022.
- ↑ Lietuvos Metryka. Knyga Nr. 37. Vilnius, 2011. — старонкі 192—193.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ваўкалата // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 44. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Республика Беларусь. Витебская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 22. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.
- Республика Беларусь. Витебская область. Докшицкий район: карта (руск.). — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Валкалата- Валкалата на сайце Глобус Беларусі (руск.)