Перайсці да зместу

Валерый Міхайлавіч Дзідзюля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Міхайлавіч Дзідзюля
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 24 студзеня 1970(1970-01-24) (55 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна СССР, Беларусь, Расія
Музычная дзейнасць
Прафесіі гітарыст, кампазітар, прадзюсар
Гады актыўнасці з 2000
Інструменты гітара, грэчаская бузука
Жанры фламенка, народны, танцавальны, фолк, ф’южн, нью-эйдж
Калектывы Алые Зори, Белыя Росы, ДиДюЛя
Супрацоўніцтва Іосіф Прыгожын, Аўраам Русо, Дзмітрый Малікаў, Крысціна Арбакайтэ, Ала Духава і балет «Тодэс», Андрэй Канчалоўскі, Ірына Слуцкая, Ірына Чашчына, Аляксей Балабанаў, Аляксей Калмагораў, Джо Лін Цёрнер
Лэйблы Nox Music, Artur Music, Квадро-диск
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
didula.com

Вале́рый Міха́йлавіч Дзідзю́ля (нар. 24 студзеня 1970, Гродна, БССР, СССР) — беларускі гітарыст і кампазітар, сольны выканаўца. Выконвае фолк-музыку і музыку ў жанры фламенка. Лідар гурту «ДиДюЛя».[1]

Першую гітару Валерый атрымаў у пяць гадоў у падарунак ад сваёй маці. З гэтага моманту ён пачаў «эксперыментаваць з гукам і гітарай»: ставіў на гітару гуказдымальнік, датчык, падлучаў прыладу да самаробнага ўзмацняльніка. Разам з сябрамі наведваў канцэрты, назіраў як гуляюць на вяселлях. Пазней быў прыняты ў якасці трэцяга гітарыста ў вакальна-інструментальны ансамбль «Алые Зори» пад кіраўніцтвам Мікалая Хітрыка. Канцэрты праводзіліся ў розных гарадох, калгасах і саўгасах, а пазней у кааператыўным рэстаране.

Пасля развалу ансамбля Дзідзюля заняўся гукарэжысёрскай працай у гродзенскім ансамблі песні, музыкі і танца «Белыя Росы», дзе выконвалася, спявалася і танчылася розная музыка, у асноўным беларускія, польскія, украінскія, цыганскія народныя танцы. У складзе гэтага калектыву Дзідзюля ўпершыню пабываў з гастролямі ў Еўропе — у Іспаніі, Італіі, Польшчы, Швейцарыі, Францыі, Германіі.[2] У Іспаніі ён пазнаёміўся са стылем фламенка — іспанскім традыцыйным музычна-танцавальным стылем.

Праз некаторы час Валерый даведаўся аб конкурсе маладых выканаўцаў на беларускім тэлебачанні і вырашыў паспрабаваць. На конкурс ён прыехаў з Дзімам Куракулавым. Пройдучы адборачны тур яны былі запрошаныя на здымкі. Сыграўшы некалькі музычных кампазіцый, Валерый прайшоў і наступны тур і патрапіў на гала-канцэрт. Ужо там ён пазнаёміўся з прафесійнымі рэжысёрамі, рэдактарамі, яны дапамагалі, дзяліліся ўласным досведам. Вялікую ролю на конкурсе для Валерыя сыграў Алег Елісеенкаў — беларускі кампазітар.

Валерый Дзідзюля з’яўляецца прадзюсарам класічнага гітарыста Дзяніса Асімовіча, які страціў зрок у раннім узросце.

У 2022 годзе падтрымаў расійскае ўварванне ва Украіну[3][4]. Фігуруе ў базе даных цэнтра «Міратворца» як асоба, якая наведвала акупаваны Крым, свядома парушаючы дзяржаўную мяжу Украіны[5].

У 2002 годзе ДзіДзюЛя (руск.: ДиДюЛя) сабраў групу музыкаў і пачаў гастролі па Расіі і ЗША[6][7].

У склад групы ўваходзяць: перкусіяністы (Міхаіл Друмберг і Андрэй Атабекаў), клавішныя (Хайбула Магамедаў), бас (Філіп Барадзін) і духавыя інструменты (Валерый Складаны і Раміль Мулікаў)[2].

Прыватнае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

У 2020 годзе Валерый развёўся з Яўгеніяй Дзідзюляй, якая заявіла, што прычынай разводу стаў хатні гвалт з боку мужа[8].

Студыйныя альбомы

[правіць | правіць зыходнік]
  • 2000 — Фламенко (Audio CD)
  • 2002 — Дорога в Багдад (Audio CD)
  • 2004 — Легенда (Audio CD)
  • 2006 — Пещерный город Инкерман (Audio CD)
  • 2006 — Цветные сны (Audio CD)
  • 2007 — Музыка неснятого кино (Audio CD)
  • 2010 — Аромат (Audio CD)
  • 2012 — Орнаментальный (Audio CD)
  • 2013 — Однажды сегодня (Audio CD+DVD)
  • 2017 — Аквамарин (Audio CD)
  • 2019 — Седьмое чувство (Audio CD)

Канцэртныя альбомы і відэазапісы

[правіць | правіць зыходнік]
  • 2006 — Live in Moscow (Audio CD, DVD)
  • 2009 — Live in Saint Petersburg (DVD+2CD)
  • 2009 — Дорогой шести струн (фільм пра гурт, DVD)
  • 2013 — Live in Kremlin (2DVD+3CD)

Зноскі

  1. Якубовская, Анжела. Интервью с музыкантом, композитором, уникальным гитаристом ДиДюЛей. Правда.Ру (29 мая 2013).
  2. а б Биография Валерий ДиДюЛя. www.peoples.ru.
  3. Музыкант Дидюля об отмене культуры: «Есть много дружественных стран, которые хотят изучать славянскую культуру» (руск.). Абzaц (31 мая 2022). Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2022. Праверана 28 мая 2025.
  4. Дидюля: задача славян помочь всему миру выкарабкаться из существующих проблем (руск.). Белорусское телеграфное агентство (20 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2024. Праверана 28 мая 2025.
  5. МІ5. Дидюля Валерий Михайлович (укр.). Центр «Миротворець» (24 студзеня 1969). Праверана 28 мая 2025.
  6. The concert of Belarus guitarist Valery Didula was sold out in Penza (англ.). penzanews.ru. Праверана 14 лютага 2020..
  7. – Russian Guitar Virtuoso to Perform in New York (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2020. Праверана 2 кастрычніка 2020.
  8. Жонка Дзідзюлі падае на развод з-за хатняга гвалту. Інтэрмедыя.