Б
| Кірылічны алфавіт | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Кірыліца | |||||||
| А | Б | В | Г | Ґ | Д | Ђ | |
| Ѓ | Е | (Ѐ) | Ё | Є | Ж | З | |
| Ѕ | И | (Ѝ) | І | Ї | Й | Ј | |
| К | Л | Љ | М | Н | Њ | О | |
| П | Р | С | Т | Ћ | Ќ | У | |
| Ў | Ф | Х | Ц | Ч | Џ | Ш | |
| Щ | Ъ | Ы | Ь | Э | Ю | Я | |
| Гістарычныя літары | |||||||
| (Ҁ) | (Ѹ) | Ѡ | (Ѿ) | (Ѻ) | Ѣ | Ꙗ | |
| Ѥ | Ꙉ | ІѢ | Ѧ | Ѫ | Ѩ | Ѭ | |
| Ѯ | Ѱ | Ѳ | Ѵ | (Ѷ) | Ꙟ | Ꚉ | |
| Літары неславянскіх моў | |||||||
| Ӑ | Ӓ | Ә | Ӛ | Ӕ | Ғ | Ӷ | |
| Ҕ | Ӗ | Ҽ | Ҿ | Ӂ | Җ | Ӝ | |
| Ҙ | Ӟ | Ӡ | Ӥ | Ӣ | Ӏ | Ҋ | |
| Қ | Ҟ | Ҡ | Ӄ | Ҝ | Ԟ | Ӆ | |
| Ӎ | Ҥ | Ң | Ӊ | Ӈ | Ӧ | Ө | |
| Ӫ | Ҩ | Ҧ | Ҏ | Ҫ | Ҭ | Ӳ | |
| Ӱ | Ӯ | Ү | Ұ | Ҳ | Һ | Ҵ | |
| Ӵ | Ҷ | Ӌ | Ҹ | Ӹ | Ҍ | Ӭ | |
| Заўвага. Знакі у дужках не маюць статусу (самастойных) літар. | |||||||
Б — другая літара кірылічнага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай Б («Букі»), утворанай графічным відазмяненнем В («ведзі»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўнай В («віта»). У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала зычныя гукі «б», «б'», пры аглушэнні «п» («бубенъ», «хлебъ»). Не мела лічбавага значэння, бо лічбавае значэнне «два», уласцівае грэка-візантыйскай «віце», перайшло на кірыліцкую літару В. У рукапісах XIV—XVII стст. у сувязі з функцыяніраваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў. У XVI ст., дзякуючы выдавецкай дзейнасці Ф.Скарыны, акрамя рукапіснай, набыла і друкаваную форму, стала адрознівацца малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і пачатку сказаў было яшчэ непаслядоўным. У сучаснай беларускай мове абазначае шумныя звонкія выбухныя зычныя гукі «б», «б'», а пры аглушэнні «п» («барва», «белы», «грыб»). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму. Выкарыстоўваецца ў афіцыйных абрэвіятурах (БССР, ТБМ). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «другі» (пункт «Б»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (квадрат № 6 б).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Булыка, А. М. Б / А. М. Булыка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 тамах. Том 1. А — Беліца. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 244.