Борамір
| Борамір | |
|---|---|
| Месца нараджэння | |
| Месца смерці | |
| Род смерці | забойства[d] |
| Забойца | оркі |
| Бацька | Дэнетар II |
| Маці | Finduilas[d] |
| Брат/сястра | Фарамір |
| Род заняткаў | мечнік |
| Last words | I would have followed you, my brother... My captain... My king. і I have failed. |
| Удзельнічаў у | the Council of Elrond[d][1] |
| Член у |
|
| Валодае | Horn of Gondor[d] |
| Стваральнік твора | Джон Рональд Руэл Толкін |
| Выканаўца/артыст | Шон Бін |
| Краіна паходжання | |
| Прадстаўлена ў працы | Валадар Пярсцёнкаў і Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля |
| З мастацкага твора | легендарыум Толкіна |
| Вораг | Саўран |
Борамір (англ.: Boromir) — адзін з галоўных герояў кнігі «Уладар Пярсцёнкаў» Толкіна, нашчадак намеснікаў трону Гондара.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Борамір — сын Дэнетара II, намесніка трона Гондара, на час, пакуль няма сапраўднага караля. Падчас Вайны Пярсцёнка ён быў военачальнікам, і прымаў удзел у вызваленні Асгіліята ад Мордарскіх оркаў. На наступную ж ноч пасля рашучай бітвы, яму і яго брату Фараміру прысніўся адзін і той жа сон. У ім прадказвалася перакаванне Нарсіла ў Раздоле, вяртанне «пракляцця Ісільдура», і тое, што ўвесь удар на сябе возьме хобіт.
Борамір тут жа адправіўся ў Раздол, каб разгадаць тайну гэтага сна. Ён трапіў якраз на сход у Элранда, дзе вырашаўся далейшы лёс Пярсцёнка Усяўладдзя. Там ён і пачуў адказ на большасць сваіх пытанняў. Яго прынялі ў Брацтва Пярсцёнка, і ён адправіўся разам з Гандальфам.
Прайшоўшы праз Морыю, атрад пачало хваляваць пытанне, куды яны пойдуць пасля Лорыена. Галадрыель «прымусіла» задумацца над гэтым Бораміра, і ён вырашыў любым коштам прывесці Брацтва у Мінас-Цірыт.
Падчас усяго падарожжа, Бораміра мучыла жаданне забраць Пярсцёнак у Фрода, каб выкарыстаць яго ў барацьбе супраць самога ж Саўрана, але яшчэ на сходзе ў Элранда, было вырашана, што ім нельга карыстацца. Калі Брацтва Пярсцёнка прычаліў да берага пад Амон Хэнам, і Фрода пайшоў у лес, каб абдумаць куды ісці далей, Борамір пайшоў за ім і пастараўся адабраць Пярсцёнак. Гэта паслужыла прычынай імкнення Фрода пайсці аднаму.
У гэты час оркі Ізенгарда ў саюзе з Мордарскімі і Морыйскімі оркамі напалі на Брацтва, і Борамір абараняў да апошніх сіл Мэры і Піпіна, але яго пранзіла некалькі стрэлаў, і ён памёр.
Арагорн, Легалас і Гімлі (Фрода з Сэмам ужо ўплылі) спусцілі на лодцы з вадаспада Рэраса Бораміра, паклаўшы ў лодку яго меч, шчыт, а галоўнае — разрублены рог. Пазней, гэту лодку знайшлі на Андуіне. Так Гондар даведаўся пра яго смерць.
Зноскі
- ↑ а б Tolkien J. R. R. The Fellowship of the Ring — 1954.