Берца
| Берца | |
|---|---|
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 131,6 м |
| Даўжыня | 1,35 км |
| Шырыня | 0,52 км |
| Плошча | 0,42 км² |
| Аб’ём | 0,00106 км³ |
| Даўжыня берагавой лініі | 3,83 км |
| Найбольшая глыбіня | 3,7 м |
| Сярэдняя глыбіня | 2,5 м |
| Гідралогія | |
| Салёнасць | 0,2 ‰ |
| Празрыстасць | 0,5 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 9 км² |
| Упадаюць | ручай |
| Выцякаюць | пратока |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
Бе́рца — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Абабіца, за 20 км у напрамку на паўночны ўсход ад Браслава, за 0,65 км ад мяжы з Латвіяй. Належыць да Абабіцкай групы азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».
Плошча паверхні возера 0,42 км². Даўжыня 1,35 км, найбольшая шырыня 0,52 км, даўжыня берагавой лініі 3,83 км. Найбольшая глыбіня 3,7 м, сярэдняя каля 2,5 м. Аб’ём вады ў возеры 1,06 млн м³. Плошча вадазбору каля 9 км².
Катлавіна возера лопасцевай формы, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны дасягаюць месцамі вышыні 10—15 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. У паўночнай частцы ў Берцу ўпадае ручай з возера Барвінок. На паўднёвым захадзе злучана пратокай з возерам Дубра. Надводная расліннасць распаўсюджваецца да адлегласці 12 м ад берага возера.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка, гусцяра, лінь і іншыя віды рыб
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Берца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 289. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 9. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
