Барыс Вальеха
Выгляд
| Барыс Вальеха | |
|---|---|
| ісп.: Boris Vallejo | |
| |
| Імя пры нараджэнні | Boris Vallejo |
| Дата нараджэння | 8 студзеня 1941 (84 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Julie Bell[d] і Doris Vallejo[d] |
| Дзеці | Dorian Vallejo[d] |
| Род дзейнасці | мастак, ілюстратар, мастак вокладкі, мастак-плакатыст |
| Жанр | эротыка, фэнтэзі |
| Вучоба | Нацыянальная акадэмія мастацтваў Перу |
| Уплыў | Пітэр Рубенс, Дыега Веласкес |
| Уплыў на | Джулія Бэлаў |
| Узнагароды | |
| Сайт | borisjulie.com (англ.) |
Бары́с Валье́ха[2] (англ.: Boris Vallejo; нарадзіўся 8 студзеня 1941[3] ў Ліме, Перу) — амерыканскі мастак перуанскага паходжання.
Маляваць пачаў у трынаццацігадовым узросце. Па заканчэнні Нацыянальнай школы мастацтваў эміграваў у Злучаныя Штаты (1964).
Пераважна працуе ў жанрах фэнтэзі і эротыкі. Аб’ектамі яго карцін з'яўляюцца паганскія багі, монстры і ўзброеныя варвары абодвух палоў.
З першай жонкай Дорыс мелі двух дзяцей. Сын Дарыян працуе мастаком-партрэтыстам. Дачка Мая — прафесыйны фатограф. Са сваёй цяперашняй жонкай і мадэллю Джулі Бэл мае двух прыёмных сыноў: Энтані і Дэвіда Палумбаў, якія таксама займаюцца выяўленчым мастацтвам.
У цяперашні час пражывае ў Алентаўне (штат Пенсільванія).
Крыніцы і заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #11883150X // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Паводле правілаў іспанскай мовы. Распаўсюджаны таксама «англійскамоўны» варыянт Валеджа.
- ↑ «Comics Buyer’s Guide» №1650; люты 2009; с. 107
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная старонка Барыса Вальехі
- Біяграфія Архівавана 27 красавіка 2006. (англ.)
- Галерэя твораў
