Барталамеа Аманаці
| Барталамеа Аманаці | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 18 чэрвеня 1511[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 13 красавіка 1592[2] (80 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Жонка | Laura Battiferri[d] |
| Род дзейнасці | скульптар, архітэктар |
| Мастацкі кірунак | маньерызм |
| Уплыў | Baccio Bandinelli[d] і Якапа Сансавіна |
| Уплыў на | Giovanni Battista Fiammeri[d] |
| Член у | |
Барталамеа Аманаці (Bartolomeo Ammanati; 18 чэрвеня 1511 — 13 красавіка 1592) — адзін з самых пладавітых фларэнційскіх скульптараў і архітэктараў эпохі маньерызму. Муж паэтэсы Лауры Баціферы.
Вучыўся ў Бача Бандзінелі і Якопа Сансавіна (якому асісціраваў пры будаўніцтве бібліятэкі Сан-Марка). Як скульптар пераймаў Мікеланджэла. Яго статуі ствараюць уражанне не столькі велічнасці, колькі масіўнасці. На фларэнційскай плошчы Сіньёрыі ўзвышаецца самая вядомая з іх — фантан Нептуна. Ён працаваў над ёй дзесяць гадоў разам з вучнямі, сярод якіх быў Джамбалонья.
У гісторыі Аманаці застаўся першым чынам як дойлід. У Фларэнцыі ён пабудаваў мост Санта-Трыніта праз Арно і давёў да канца найбуйнейшы будаўнічы праект чынквечэнта — палацца Піці. Менавіта яму ажыцявіць прапанаваны Мікеланджэла праект лесвіцы ў Лаўрэнціяне. Слава Аманаці дасягнула Папы Юлія III, які запрасіў яго будаваць сваю рымскую вілу разам з Вазары і Віньёла.
У апошнія дзесяцігоддзі жыцця Аманаці кінуўся ў рэлігію і заклеймаваў репрадукцыю ў камені голых целаў як злачынства супраць маральнасці. У сувязі з гэтым яго прадуктыўнасць пайшла на змяншэнне. Сваю маёмасць ён завяшчаў езуітам.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Bartolomeo Ammannati
- ↑ Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Барталамеа Аманаці на Вікісховішчы |
- Амманати Бартоломео // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Нарадзіліся 18 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1511 годзе
- Нарадзіліся ў Фларэнцыі
- Памерлі 13 красавіка
- Памерлі ў 1592 годзе
- Памерлі ў Фларэнцыі
- Пахаваныя ў Фларэнцыі
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Маньерызм
- Архітэктары Адраджэння
- Архітэктары Фларэнцыі
- Скульптары Італіі
- Скульптары паводле алфавіта