БКМ-Stadler 853
| БКМ-Stadler 853 | |
|---|---|
| БКМ-Stadler 853 на выставе Innotrans, 2014 год | |
| Вытворца |
|
| Адзінак пабудавана | 1 |
| Гады выпуску | 2014 |
| Папярэднік | АКСМ-843 |
| Пераемнік | БКМ-Stadler 856 |
| Характарыстыкі | |
| Максімальная хуткасць | 75 км/г |
| Маса | 33 т |
| Месцаў для сядзення | 60 |
| Намінальная змяшчальнасць | 183 (5 чал/м²) |
| Поўная змяшчальнасць | 259 (8 чал/м²) |
| Нізкападлогавасць | 100% |
| Напружанне сеткі | 550 В |
| Напружанне бартавой сеткі | 400-720 В |
| Колькасць дзвярэй | 8 |
| Ацяпленне кабіны | ёсць |
| Габарыты | |
| Каляіна | 1520 мм |
| Даўжыня | 26 715 мм |
| Шырыня | 2500 мм |
| База цялежкі | 1800 мм |
| Рухавікі | |
| Максімальная сумарная магутнасць цягавых электрарухавікоў | 560 кВт |
| БКМ-Stadler 853 на Вікісховішчы | |
БКМ-Stadler 853 Мяцеліца — трохсекцыйны шасцівосевы трамвай сумеснай вытворчасці беларускага заводу «Белкамунмаш» і швейцарскай Stadler Rail. Дызайн трамвая быў распрацаваны Рэспубліканскім камп’ютарным цэнтрам машынабудаўнічага профілю (падраздзяленне Аб’яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі). Пабудаваны ў 2014 годзе.
Пасажырскія дзверы знаходзяцца з двух бакоў рухомага складу, што дае магчымасць забяспечваць пасадку / высадку пасажыраў у гарадах як з правабаковым, так і з левабаковым рухам. Салон абсталяваны сістэмай клімат-кантролю.
Падлога салона нізкаўзроўневая, што дазваляе лягчэй ажыццяўляць пасадку асобам з абмежаванымі магчымасцямі і пасажырам з дзіцячымі вазкамі.
Эксплуатацыя
[правіць | правіць зыходнік]У 2015—2017 гадах праходзіў тэставыя выпрабаванні ў Расіі: у Маскве (люты—чэрвень 2015 года), Самары (чэрвень 2015 года — красавік 2016 года), Краснадары (ліпень 2016 года — сакавік 2017 года).
Пасля выпрабаванняў у Краснадары трамвай B85300М вярнуўся на завод, а ў ліпені 2017 года быў перададзены ў доследную эксплуатацыю на лініях Мінска. Праз тры месяцы трамвай вярнулі на завод.
Са жніўня 2018 года па красавік 2019 года эксплуатаваўся ў Санкт-Пецярбургу.
Летам 2019 года працаваў у Мінску падчас Еўрапейскіх гульняў.
З верасня 2020 года — у Харкаве (Украіна).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- "Метелица" снова в Минске. Нужен ли столице такой трамвай? (руск.) (19 чэрвеня 2019). Праверана 27 студзеня 2022.
- Пропавший с улиц Минска трамвай Stadler "Метелица" нашел новое пристанище (руск.) (25 студзеня 2022). Праверана 27 студзеня 2022.