Перайсці да зместу

Аскалі-Пічэна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Аскалі-Пічэна
італ.: Ascoli Piceno
42°51′17″ пн. ш. 13°34′31″ у. д.HGЯO
Краіна
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 154 м
Водныя аб’екты Кастэлана[d] і Тронта[d]
Часавы пояс UTC+1 і UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 45 571 чал. (1 студзеня 2023)[2]
Афіцыйная мова італьянская мова
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 0736
Паштовы індэкс 63100
Аўтамабільны код AP
comuneap.gov.it
Паказаць/схаваць карты
Аскалі-Пічэна (Італія)
Аскалі-Пічэна
Аскалі-Пічэна

Аскалі-Пічэна (італ.: Ascoli Piceno) — горад у італьянскім рэгіёне Марке, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Знаходзіцца за 25 км ад Адрыятычнага мора на месцы зліцця рэк Тронта і Кастэлана, з трох бакоў акружаны ўзгоркамі, сярод якіх гара Ушэсця, узгорак Святога Марка і Кветкавая гара.

Горад злучаны чыгуначнымі лініямі з Сан-Бенедэта-дэль-Тронта, а ўздоўж узбярэжжа праходзіць платная аўтастрада A14. З паўночна-заходняга і з паўднёвага боку горад акружаюць два натуральныя паркі, Парк Таямнічых Гор і Парк Монці Лага. Заступнікам горада лічыцца святой Эмідыа. Свята горада 5 жніўня.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. https://demo.istat.it/?l=it