Перайсці да зместу

Арль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Арль
фр.: Arles, акс.: Arle
43°40′00″ пн. ш. 04°37′46″ у. д.HGЯO
Краіна  Францыя
Рэгіён Праванс — Альпы — Лазурны Бераг
Дэпартамент Буш-дзю-Рон
Кіраўнік Патрык дэ Каралі[d]
Гісторыя і геаграфія
Плошча 759 км²
Вышыня цэнтра 0 м[1], 57 м[1] і 4 м[2]
Водныя аб’екты Рона[3] і Петы-Рона[d]
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 50 500 чалавек
Шчыльнасць 66,53 чал./км²
Афіцыйная мова французская
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 13200[4], 13104[4], 13123[4], 13129[4] і 13280[4]
ville-arles.fr (фр.)
Паказаць/схаваць карты
Арль (Францыя)
Арль
Арль

Арль (фр.: Arles, акс.: Arle) — горад на поўдні Францыі, у дэпартаменце Буш-дзю-Рон у рэгіёне Праванс — Альпы — Лазурны Бераг. Размешчаны на берагах ракі Роны, у пачатку яе дэльты, на захад ад Марселя. Камуна займае плошчу 759 км², яе насельніцтва складае 50 500 чалавек.

Старажытная назва горада — Арэлат (па-лацінску: Arelat). Яго першымі вядомымі жыхарамі былі лігуры. Яны пасяліліся тут каля 800 года да н.э. Горад стаў важным фінікійскім гандлёвым портам яшчэ да таго як перайшоў да рымлянаў. У 123 годзе да н.э. рымляне захапілі горад. Арэлат атрымаў асабліва вялікае значэнне пасля пабудовы канала, які злучыў горад з Міжземным морам.

У Арлі захавалася нямала антычных будынкаў, гэта значыць частка гарадской сцяны, тэатр і амфітэатр I стагоддзя да н.э., дзе могуць змясціцца да 20 тысяч гледачоў. Да гэтага часу амфітэатр выкарыстоўваецца для правядзення карыды.

Зноскі