Арканзаскі тэхналагічны ўніверсітэт
Выгляд
| Арканзаскі тэхналагічны ўніверсітэт | |
|---|---|
| англ.: Arkansas Tech University | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: Arkansas Tech University |
| Заснаваны | 1909 |
| Студэнты | 10 829[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Расэлвіл, Арканзас, ЗША |
| Сайт | atu.edu |
Арканзаскі тэхналагічны ўніверсітэт (англ.: Arkansas Tech University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Расэлвіл у штаце Арканзас.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт быў заснаваны ў 1909 годзе як Другая акруговая сельскагаспадарчая школа і перайменаваны ў Арканзаскі політэхнічны каледж у 1925 годзе. Сваю цяперашнюю назву ён атрымаў у 1976 годзе. Галоўны кампус універсітэта знаходзіцца ў Расэлвіле на поўначы штата. Вучэльня таксама мае дадатковы кампус ў Озарку: у 2004 годзе Тэхнічны інстытут Арканзаскай даліны ў Озарку быў пераўтвораны ў філіял Арканзаскага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж прыкладных навук
- Каледж прыродазнаўства і навук пра здароўе
- Каледж мастацтваў і гуманітарных навук
- Каледж адукацыі
- Каледж бізнесу
- Каледж прафесійных студый і інфармацыйнай дзейнасці
- Акадэмічныя цэнтры
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арканзаскі тэхналагічны ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы