Антоній Кіева-Пячэрскі
Выгляд
| Антоній Кіева-Пячэрскі | |
|---|---|
| Прападобны Антоній Пячэрскі. Фрагмент Свенскай іконы Божай Маці, каля 1288 г. | |
| Род дзейнасці | манах |
| Дата нараджэння | 983 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 7 мая 1073 |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Веравызнанне | праваслаўе |
Антоній Пячэрскі (983 — 1073) — адзін з заснавальнікаў Кіева-Пячэрскай лаўры і пачынальнікаў рускага манаства.
Нарадзіўся і жыў у горадзе Любечы (паблізу Чарнігава). Паводле падання, манаства прыняў на Афоне, потым вярнуўся ў Кіеў, дамогся ў кіеўскага князя дазволу адкрыць манастыр на ўзор афонскага.
Кананізаваны Рускай праваслаўнай царквой.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рэлігія і царква на Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. Мн., 2001