Анатоль Андрэевіч Дронь
| Анатоль Андрэевіч Дронь | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Анатолій Андрійович Дронь | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Уладзімір Іванавіч Жаліба | ||||||
| Пераемнік | Пётр Дзмітрыевіч Шапавал | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
18 сакавіка 1945 (80 гадоў) УССР, СССР |
||||||
| Партыя | КПСС (1958—1991). | ||||||
| Член у | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук | ||||||
| Узнагароды | |||||||
Анатоль Андрэевіч Дронь (укр.: Дронь Анатолій Андрійович) (18 сакавіка 1945) — украінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, дыпламат.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 18 сакавіка 1945 года ў пасёлку Сяднёў на Чарнігаўшчыне. Скончыў Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут (1972), Кіеўскую вышэйшую партыйную школу (1979). Кандыдат эканамічных навук.
Працаваў рабочым бетоншчыкам домабудаўнічага камбіната № 1 г. Кіеў. Служба ў Савецкай Арміі. Працаваў на цаліне ў Казахскай ССР. Намеснік старшыні выканкама Дарніцкага раённага Савета г. Кіева. Інструктар, загадчык сектара гарадскога гаспадаркі ў апараце ЦК Кампартыі Украіны. У 1986 удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС. З 1987 па 1991 — намеснік міністра жыллёва -камунальнай гаспадаркі СССР. З 1990 па 1998 — Народны дэпутат Украіны 1-га і 2-га скліканняў. З 1991 па 1994 — старшыня Дзяржаўнага камітэта Украіны па жыццёва-камунальнай гаспадарцы. З 1994 па 1997 — старшыня падкамітэту Камітэта ВР Украіны па пытаннях базавых галін і сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў. Са студзеня 1998 па чэрвеня 2003 г. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны у Рэспубліцы Беларусь. З ліпеня 2003 па люты 2005 г. — намеснік міністра замежных спраў Украіны па сувязях з Вярхоўнай Рады Украіны.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн "За заслугі" III ступені.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Українська дипломатична енциклопедія: У 2-х т./Редкол.:Л.В.Губерський (голова) та ін. - К.:Знання України, 2004 - Т.1 - 760с. /стаття В.М.Матвієнко - 420с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 18 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1945 годзе
- Выпускнікі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта будаўніцтва і архітэктуры
- Кандыдаты эканамічных навук
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 2 ступені
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 3 ступені
- Асобы
- Паслы Украіны ў Беларусі
- Дыпламаты Украіны