Перайсці да зместу

Аляксей Міхайлавіч Героеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Міхайлавіч Героеў
кіраўнік адміністрацыі Чыгуначнага раёна Віцебска[d]
2020 — 2023
старшыня Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта[d]
з 26 верасня 2024
Папярэднік Генадзь Генадзьевіч Сабыніч

Нараджэнне 1983
Адукацыя

Аляксей Міхайлавіч Героеў (нар. 1983, г. Віцебск) — беларускі дзяржаўны службовец.

Нарадзіўся ў 1983 годзе ў г. Віцебску. Скончыў у 2009 годзе Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва», у 2014 годзе Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці»[1].

З 2003 па 2017 год прайшоў працоўны шлях ад інжынера жыллёва-эксплуатацыйнага ўчастка да галоўнага інжынера Віцебскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У 2017—2018 гадах працаваў намеснікам старшыні Віцебскага райвыканкама[1].

З 2018 па 2020 год — першы намеснік главы адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска, затым да 2023 года ўзначальваў адміністрацыю Чыгуначнага раёна г. Віцебска[1].

Са студзеня па верасень 2023 года — старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага аблвыканкама. З верасня 2023 года — намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта[1].

З 26 верасня 2024 года старшыня Віцебскага гарвыканкама[2].

  1. а б в г Героев | Руководство облисполкома | Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайт.(недаступная спасылка). vitebsk-region.gov.by. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2024. Праверана 26 верасня 2024.
  2. Аляксандр Лукашэнка: За будучую пяцігодку мы павінны адшліфаваць краіну (руск.)(недаступная спасылка). zviazda.by (26 верасня 2024). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2024. Праверана 26 верасня 2024.