Аляксандр Заштаўт
| Аляксандр Заштаўт | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 16 лютага 1877 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 11 лістапада 1944 (67 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Партыя | |
| Род дзейнасці | палітык |
| Узнагароды | |
Аляксандр Заштаўт (пол. Aleksander Zasztowt, 16 лютага 1877 г., Вільня - 11 лістапада 1944 г., Вільня) — польскі палітычны дзеяч, журналіст, член Сойма Сярэдняй Літвы і Заканадаўчага Сойма Рэспублікі Польшча .
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Рыжскім політэхнічным інстытуце. Па прафесіі інжынер-будаўнік. Удзельнічаў у грамадска-палітычным руху ў Рызе і Вільні. У перыяд рэвалюцыі 1905-1907 гг. і пасля яе належаў да дэмакратычна-ліберальнай плыні краёўскага руху. Працаваў ў рэдакцыях часопісаў "Kurier Litewski", "Przegląd Wileński", "Echo". Уваходзіў у склад Польскай дэмакратычнай групы[1].
Пасля акупацыі Вільні германскімі войскамі падчас Першай сусветнай вайны ўвосень1915 г. быў адным з аўтараў зварота, прынятага ад імя Польскага дэмакратычнага незалежніцкага блока ў Літве і Белай Русі, у якой прапагандавалася ідэя добраахвотнай уніі незалежнай Польшчы з Беларуска-Літоўскай федэрацыяй[1]. У верасні 1915 г. увайшоў у склад Віленска-Ковенскага грамадзянскага камітэта як прадстаўнік беларускага насельніцтва разам з Іванам і Антонам Луцкевічамі і Вацлавам Іваноўскім (хаця сам не быў беларусам, але яго папрасілі аб гэтым беларускія дзеячы)[1][2]. Быў адным з аўтараў Універсалу Канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага, апублікаванага 19 снежня 1915 г. у Вільні на польскай, беларускай, літоўскай мовах і ідыш, у якім сцвярджалася краёвая ідэя стварэння дзяржаўнасці на землях былога Вялікага Княства Літоўскага з прадстаўнікоў усіх народаў, што іх насяляюць[2][3]. Выкладаў у заснаваным у 1915 г. у Вільні Народным універсітэце[4]. У 1916 г. увайшоў у склад Польскага камітэта ў Вільні, які паўстаў на аснове створанага яшчэ ў 1914 г. Польскага камітэта дапамогі ахвярам вайны і быў, з аднаго боку, дабрачыннай арганізацыяй, з другога, цэнтрам арганізацыі ўсіх польскіх грамадска-палітычных сіл Віленшчыны[5].
У 1918–1923 гг. быў лідэрам Польскай сацыялістычнай партыі Літвы і Беларусі[6].
Пасля стварэння Сярэдняй Літвы войскамі генерала Жалігоўскага (паўстанне Жалігоўскага) 12 кастрычніка 1920 г. увайшоў у склад Часовай кіруючай камісіі на пасаду дырэктара Дэпартамента сувязі і грамадскіх работ. Як член камісіі быў адным з падпісантаў звароту «Да народа Сярэдняй Літвы»[7].
У студзені 1922 г. быў абраны членам Віленскага сойма ад спісу Польскай сацыялістычнай партыі Літвы і Беларусі. Ён стаў старшынёй фракцыі сацыялістаў у сойме Сярэдняй Літвы. Выступаў за далучэнне Сярэдняй Літвы да Польшчы, але на падставе аўтаноміі[8]. У сакавіку таго ж года быў прызначаны дэпутатам Устаноўчага сойма Польскай Рэспублікі, але 30 сакавіка 1922 г. адмовіўся ад свайго мандату, і яго месца заняў Станіслаў Багінскі.
З 1924 г. быў членам Незалежнай сацыялістычнай рабочай партыі і займаў пасаду члена віленскай рады гэтай партыі.
Быў камісарам, а пазней членам рады Фонду аховы здароўя. Актыўна ўдзельнічаў у масонскім руху. У розныя часы ўваходзіў у масонскія ложы «Томаш Зан», «Лучнасць», «Літва», «Беларусь»[9].
У 1932 годзе апублікаваў у Вільні ўласны твор - «Палітычныя казкі»[10].
Пахаваны на Віленскіх евангеліцкіх могілках, але яго надмагілле не захавалася.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Cмалянчук А.Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864-1917 г. - Гродна: ГрДУ, 2001. - С. 120, 172, 193, 204-212, 229-233.
- ↑ а б Pukszto A. Między stołecznością a partykularyzmem. Wielonarodowościowe społeczeństwo Wilna w latach 1915-1920. - Toruń: Adam Marszałek, 2006. - S. 21-24.
- ↑ Мікніс Р. Першая сусветная вайна і адбудова дзяржаўнасці гістарычнай Літвы (Літвы і Беларусі) у канцэпцыі Міхаіла Ромэра // Палітычная сфера. - № 24(1). - 2016. - С. 100.
- ↑ Cмалянчук А.Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864-1917 г. - Гродна: ГрДУ, 2001. - С. 240.
- ↑ Pukszto A. Między stołecznością a partykularyzmem. Wielonarodowościowe społeczeństwo Wilna w latach 1915-1920. - Toruń: Adam Marszałek, 2006. - S. 38.
- ↑ Wileński słownik biograficzny, red. H. Dubowik, J. Malinowski, J. Andruszkiewicz. - Bydgoszcz: Towarzystwo Miłośników Wilna i Ziemi Wileńskiej, 2002.
- ↑ Do ludności Litwy Środkowej. „Dziennik Urzędowy Tymczasowej Komisji Rządzącej”, s. 1-2, Nr 1 z 17 listopada 1920. Tymczasowa Komisja Rządząca.
- ↑ Błażejczyk P. Koncepcje przynależności Wileńszczyzny i kultura dyskusji na forum obrad Sejmu Wileńskiego od 4 lutego 1 marca 1922 r. // Miscellanea Historico-Iuridica. - T. 15. - 2016. - Z. 2. - S. 301-315.
- ↑ Смалянчук А.Ф. Масонскія ложы на беларускіх і літоўскіх землях 1910-1916 гг. // Białoruskie Zeszyty Historyczne. - 2002. - № 17. - С. 141-156.
- ↑ Zasztowt A. Bajki polityczne. - Wilno, 1932.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Смалянчук А.Ф. Палякі Беларусі і Літвы ў рэвалюцыі 1905-1907 гг. - Гродна: Ратуша, 2000.
- Cмалянчук А.Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864-1917 г. - Гродна: ГрДУ, 2001.
- Hass L. Masoneria polska XX wieku. Losy, loże, ludzie. - Warszawa: Polczek, 1993.
- Kto był kim w Drugiej Rzeczypospolitej, red. J. Majchrowski. - Warszawa: BGW, 1994.
- Małachowicz E. Wilno. - Wrocław: Oficyna Wydawnicza Politechniki Wrocławskiej, 1996.
- Pukszto A. Między stołecznością a partykularyzmem. Wielonarodowościowe społeczeństwo Wilna w latach 1915-1920. - Toruń: Adam Marszałek, 2006.
- Sejm Wileński 1922: przebieg posiedzeń według sprawozdań stenograficznych w opracowaniu kancelarji sejmowej. - Wilno: Wyd-wo Księgarni Józefa Zawadzkiego, 1922.
- Wileński słownik biograficzny, red. H. Dubowik, J. Malinowski, J. Andruszkiewicz. - Bydgoszcz: Towarzystwo Miłośników Wilna i Ziemi Wileńskiej, 2002.
- Нарадзіліся 16 лютага
- Нарадзіліся ў 1877 годзе
- Нарадзіліся ў Вільні
- Памерлі 11 лістапада
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Вільні
- Пахаваныя на Евангелічных могілках (Вільнюс)
- Выпускнікі Рыжскага тэхнічнага ўніверсітэта
- Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
- Асобы
- Палітыкі паводле алфавіта
- Дэпутаты Заканадаўчага сейма
- Члены Польскай сацыялістычнай партыі