Аляксандр Іванавіч Вальковіч
| Аляксандр Іванавіч Вальковіч | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Яфім Яфімавіч Бялевіч | ||||||
| Пераемнік | Васіль Іванавіч Захарка | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
21 красавіка (3 мая) 1892 |
||||||
| Смерць |
4 лістапада 1937 (45 гадоў) |
||||||
| Партыя | |||||||
| Месца працы | |||||||
Аляксандр Іванавіч Вальковіч (21 красавіка (3 мая) 1892 — 4 лістапада 1937, Менск, НКУС) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З праваслаўных сялян беларусаў[1] Гродзенскай губерні[2]. Месца нараджэння пэўна не вядома, паводле «Книги памяти жертв политических репрессий Республики Башкортостан» — у Літве[1].
У 1914—1915 гадах працаваў у віленскім аддзяленні Дзяржаўнага зямельнага банка.
У пачатку 1-й сусветнай вайны ў эвакуацыі ў Саратаве[2] (некаторыя выданні памылкова даюць Тамбоў). Здаў іспыт на правы вольнапісанага 2-га разраду ў 1-й Саратаўскай гімназіі і 11 верасня 1915 года, падчас прызыву ратнікаў (прызнаных нягоднымі да службы ў мірны час або з адтэрміноўкай) залічаны ў 90-ы пяхотны запасны батальён, які дыслакаваўся ў Саратаве[2]. 2 сакавіка 1916 года камандзіраваны ў Тыфліс для паступлення ў школу прапаршчыкаў, 26 красавіка залічаны ў Гарыйскую школу прапаршчыкаў, 10 ліпеня 1916 года «за старанную службу і поспехі ў занятках» узведзены ў младшыя ўнтэр-афіцэры[2]. Па сканчэнні паскоранага курсу школы, 15 ліпеня 1916 года ўзведзены ў прапаршчыкі і накіраваны ў распараджэнне начальніка штаба Туркестанскай ваеннай акругі[2]. Служыў у 5-м Сібірскім стралковым запасным палку ў Ашхабадзе.
З 1918 года ў Мінску. Член БПС-Р. Прадстаўнік БНР пры ўрадзе Грузіі, міністр фінансаў БНР. У час польскай акупацыі Беларусі ў 1919—1920 гадах арыштоўваўся, уцёк за мяжу.
У 1924 годзе жыў у Коўне (праспект Вітаўта, 130), выдаваў пашпарты БНР, імаверна, ад імя Рады народных міністраў БНР пад старшынствам Аляксандра Цвікевіча. У верасні 1924 года Вацлаў Ластоўскі і Клаўдзі Душэўскі апублікавалі сумесную заяву пра непаўнамоцнасць Рады пад старшынствам Цвікевіча[3]. У лістападзе 1924 года літоўская крымінальная паліцыя прыцягнула Аляксандра Вальковіча да адказнасці за незаконнае карыстанне імем прадстаўніка БНР і незаконную выдачу пашпартоў БНР, справа перададзена ў пракуратуру[4].[5]
У снежні 1925 года вярнуўся ў Мінск, імаверна, разам з Аляксандрам Цвікевічам. Працаваў інспектарам у Наркамаце фінансаў БССР, адначасова ў Наркамфіне кансультантам працаваў Цвікевіч.
Падчас «чысткі» апарату Наркамфіна ў сакавіку 1930 года звольнены з работы. Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1930 года па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Паводле пастановы АДПУ СССР ад 10.4.1931 года сасланы на 5 гадоў у Белябей (Башкірская АССР). Арыштаваны 25.5.1937[1] года НКУС Башкірскай АССР па абвінавачанні ў належнасці да «Польскай арганізацыі вайсковай». На час другога арышту планавік арцелі імя 6-га з’езда Саветаў[1]. Асуджаны 28.10.1937 года «двойкай» (наркамам унутраных спраў і пракурорам СССР) за «антысавецкую арганізацыю і прапаганду»[1] да расстрэлу. Расстраляны 4.11.1937 года[1]. Па першым прысудзе рэабілітаваны 10.6.1988 года, па другім прысудзе — 26.4.1989 года[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё Маракоў 2004.
- ↑ а б в г д Баринов 2021.
- ↑ «Lietuva», 24.09.1924.
- ↑ Дело о белорусских паспортах // «Эхо» (Ковно), 13 11.1924.
- ↑ Валер Булгакаў. Пераклічка эпох. facebook.com (26 верасня 2025).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вальковіч Аляксандр Іванавіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.
- Міхнюк У. Вальковіч // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Баринов И. Документы Александра Вальковича в Военно-историческом архиве // Запісы беларусаведа, 1.12.2021.
- Міністры фінансаў БНР
- Нарадзіліся 3 мая
- Нарадзіліся ў 1892 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 4 лістапада
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Члены Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў
- Асобы
- Расстраляныя
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»
- Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)