Аляксандра Мікалаеўна Міхеенка
| Аляксандра Мікалаеўна Міхеенка | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
9 мая 1971 (54 гады) |
||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Месца працы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Аляксандра Мікалаеўна Міхеенка (нар. 9 мая 1971, г. Касцюковічы, Магілёўская вобласць) — беларускі службовец, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 9 мая 1971 года ў г. Касцюковічы Магілёўскай вобласці[3].
Скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, кантроль і аналіз гаспадарчай дзейнасці»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай»[3].
Працоўную дзейнасць пачала ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы Касцюковіцкага райвыканкама. Працавала старшынёй фінансавага аддзела, намеснікам, першым намеснікам старшыні Клімавіцкага райвыканкама; старшынёй Чэрыкаўскага райвыканкама; старшынёй Касцюковіцкага райвыканкама[3].
Член Беларускай партыі «Белая Русь»[3].
У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Быхаўскай акругі № 81. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах[3].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана медалём «За бездакорную службу» III ступені[3].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Замужам, мае дваіх дзяцей[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 9 мая
- Нарадзіліся ў 1971 годзе
- Нарадзіліся ў Касцюковічах
- Члены партыі «Белая Русь»
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» III ступені (Беларусь)
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання