Алабамскі сельскагаспадарча-механічны ўніверсітэт
Выгляд
| Алабамскі сельскагаспадарча-механічны ўніверсітэт | |
|---|---|
| англ.: Alabama Agricultural and Mechanical University | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: Alabama Agricultural and Mechanical University |
| Заснаваны | 1875 |
| Студэнты | 5 333[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Хантсвіл, Алабама, ЗША |
| Сайт | aamu.edu |
Алабамскі сельскагаспадарча-механічны ўніверсітэт (англ.: Alabama Agricultural and Mechanical University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Хантсвіл у штаце Алабама.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы.
Заснаваная ў 1875 годзе, сваю цяперашнюю назву вучэльня атрымала ў 1969 годзе.
Гістарычны раён кампуса ўніверсітэта, таксама вядомы як гістарычны раён Каледж Нормал Хіл, мае 28 будынкаў і чатыры збудаванні, занесеныя ў Нацыянальны рэестр гістарычных месцаў ЗША.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж сельскай гаспадаркі, жыцця і прыродазнаўства
- Каледж бізнесу і грамадскіх адносін
- Каледж адукацыі, гуманітарных навук і навук аб паводзінах
- Каледж інжынерыі, тэхналогій і фізічных навук
- Школа паслядыпломнай адукацыі
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алабамскі сельскагаспадарча-механічны ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы