АКСМ-601
Выгляд
(Пасля перасылкі з АКСМ-60102)
| АКСМ-601 | |
|---|---|
| АКСМ-601 у Мінску. | |
| Вытворца |
|
| Адзінак пабудавана | 188 |
| Гады выпуску | 2001—2015 |
| Папярэднік | АКСМ-1М |
| Пераемнік | БКМ-62103, |
| Характарыстыкі | |
| Максімальная хуткасць | 62 км/г |
| Маса | 20 т |
| Месцаў для сядзення | 30 |
| Намінальная змяшчальнасць | 156 (5 чал/м²) |
| Поўная змяшчальнасць | 211 (8 чал/м²) |
| Нізкападлогавасць | 0% |
| Напружанне сеткі | 550 В |
| Напружанне бартавой сеткі | 24 В |
| Колькасць дзвярэй | 3 |
| Габарыты | |
| Каляіна | 1524 мм |
| Даўжыня | 15 270 мм |
| Шырыня | 2500 мм |
| Вышыня | 3150 мм |
| База цялежкі | 1940 ± 0,5 мм |
| Дыяметр колаў | 710 мм |
| Рухавікі | |
| Магутнасць | 80 кВт |
| АКСМ-601 на Вікісховішчы | |
Трамвайны вагон АКСМ-601 — удасканаленая мадэль трамвая АКСМ-1М. Уяўляе сабой аднасекцыйны вагон, з двума рухавіковымі вазкамі, трохдзверныя, з тырыстарна-імпульснай сістэмай кіравання цягавага электрарухавіка пастаяннага току. Прызначаны для эксплуатацыі на трамвайных лініях з шырынёй каляіны 1524 мм.
Эксплуатуецца галоўным чынам у Беларусі: у Мінску, Віцебску і Наваполацку; а з 2008 года таксама ў Пермі.