Ірына Шэйк
| Ірына Шэйк | |
|---|---|
| | |
| Імя пры нараджэнні | руск.: Ирина Валерьевна Шайхлисламова |
| Род дзейнасці | мадэль, актрыса |
| Дата нараджэння | 6 студзеня 1986 (39 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Месца працы | |
Ірына Шэйк (сапр. Ірына Валер’еўна Шайхлісламава; нар. 6 студзеня 1986, Еманжалінск, Чалябінская вобласць, РСФСР) — расійская супермадэль і актрыса. Яна першая расійская мадэль, якая з’явілася на вокладцы часопіса Sports Illustrated Swimsuit Issue.
У 2007 яна стала тварам брэнда Intimissimi, і прадстаўляла яго да 2009 года. У 2009 Шэйк знялася для рэкламнага роліка Intimissimi. Пачынаючы з 2010 года Ірына Шэйк прадстаўляла Intimissimi як амбасадар маркі. У сакавіку 2016 г. зноў стала тварам італьянскага моднага бялізнавага брэнда.
З 2007 года Шэйк здымаецца штогод для Sports Illustrated Swimsuit Issue, працуючы з такімі фатографамі, як Памэла Хэнсан, Стыў Эрл, Рыкарда Цінэлі, Рэніа Мэйфрэдзі і Рафаэль Мазуца. У 2011 годзе Ірына Шэйк стала першай расійскай мадэллю, якая трапіла на вокладку Sports Illustrated Swimsuit Issue.
Шэйк з’яўлялася на вокладках самых вядомых часопісаў, у тым ліку Vogue.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Irina Shayk // Babesdirectory — 2020.