Іржы Поліўка
| Іржы Поліўка | |
|---|---|
| Jiří Polívka | |
| | |
| Дата нараджэння | 6 сакавіка 1858[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 21 сакавіка 1933[2][3][…] (75 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | педагог, пісьменнік, выкладчык універсітэта, этнограф, гісторык літаратуры, славіст, настаўнік, фалькларыст |
| Навуковая сфера | славістыка |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | прафесар |
| Альма-матар | |
| Член у | |
| Подпіс |
|
І́ржы По́ліўка (чэшск.: Jiří Polívka; 6 сакавіка 1858, Энс — 21 сакавіка 1933, Прага) — выбітны чэшскі філолаг-славіст, этнограф, педагог, адзін з заснавальнікаў славянскай параўнальнай фалькларыстыкі. Прафесар славянскай філалогіі Карлавага ўніверсітэта, член-карэспандэнт Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1868—1876 навучаўся ў гімназіі ў Празе, пасля скончыў філасофскі факультэт Карлавага ўніверсітэта (1880), слухаў лекцыі па стапаславянскай мове і палеаграфіі ў Заграбскім універсітэце. У 1882 у Вене атрымаў ступень доктара філасофіі.
Слухаў лекцыі ў Празе і Заграбе, падарожнічаў па славянскіх землях, займаўся рукапісамі ў пецярбургскіх і маскоўскіх бібліятэках. Прыхільнік тэорыі міграцыі (запазычання) Тэадора Бенфея. Прафесар славянскай філалогіі Пражскага ўніверсітэта. Член-карэспандэнт Санкт-Пецярбургскай АН з 1 снежня 1901 па аддзяленні рускай мовы і славеснасці.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- «Paläographische, grammatische und kritische Eigenthümlichkeiten in dem Makedonischen Praxapostolus» («Archiv für slav Phil.», X);
- даследаванні пра Нікадзімава Евангелле ў славянскіх літаратурах («Časop. Česk. Mus.», 1890—1891);
- артыкулы пра Шафарыка, Грыбаедава, Пыпіна;
- параўнальныя даследаванні казачных сюжэтаў у славянскіх народаў; іхнім сінтэзам з'яўляюцца буйныя сачыненні «О srovnávnacím studiu tradic lidových» і «Pohádkoslovné Studie» (Прага, 1904).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Jiří Polívka // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Поливка Йиржи // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých evangelické církve na Vinohradech, sign. EVIN Z1, s. 182 — Т. EVIN Z1. — С. 182.
- ↑ Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých evangelické církve v Libni, sign. ELBŇ Z1, s. 57 — Т. ELBŇ Z1. — С. 57.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Поливка, Юрий // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Навуковы слоўнік Ота (чэшск.)
- Акадэмічны бюлетэнь (чэшск.) Акадэміі навук Чэхіі
- Профіль (руск.) на старонцы Расійскай Акадэміі навук
- Вялікая савецкая энцыклапедыя(недаступная спасылка) (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іржы Поліўка
- Нарадзіліся 6 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1858 годзе
- Нарадзіліся ў Верхняй Аўстрыі
- Памерлі 21 сакавіка
- Памерлі ў 1933 годзе
- Памерлі ў Празе
- Пахаваныя на Вінаградскіх могілках
- Выкладчыкі Карлавага ўніверсітэта
- Выпускнікі Карлава ўніверсітэта
- Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
- Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
- Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Літаратуразнаўцы Чэхіі
- Мовазнаўцы Чэхіі
- Публіцысты Чэхіі
- Славісты Чэхіі
- Філолагі Чэхіі
- Этнографы Чэхіі
- Балканісты
- Багемісты
- Балгарысты
- Паланісты
- Палеаславяністы
- Русісты
- Славакісты
- Украіністы
- Палеографы
- Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук