Іозеф Менгеле
| Ёзеф Менгеле | |
|---|---|
| Josef Mengele | |
| Фота з аргенцінскіх дакументаў Менгеле, 1956 год | |
| Род дзейнасці | антраполаг, ваенны ўрач, урач-пісьменнік, катавальнік |
| Дата нараджэння | 16 сакавіка 1911[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 7 лютага 1979[3][4][…] (67 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Карл Менгеле[d] |
| Маці | Вальбурга Гапфаўе[d] |
| Жонка |
Ірэна Шэнбайн Марта Менгеле |
| Дзеці | Рольф Менгеле |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Партыя | |
| Член у | |
| Прыналежнасць | Германскі рэйх |
| Бітвы/войны | |
| Узнагароды і прэміі | |
| Аўтограф |
|
Іозеф Менгеле (ням.: Josef Mengele; 16 сакавіка 1911, Гюнцбург, Баварыя — 7 лютага 1979, Бертыёга, штат Сан-Паўлу, Бразілія) — нямецкі доктар, які праводзіў вопыты на вязнях лагера Асвенцім у час Другой сусветнай вайны. Доктар Менгеле асабіста займаўся адборам вязняў, якія прыбывалі ў лагер. Пасля вайны ўцёк з Германіі ў Лацінскую Амерыку, баючыся пераследу. Спробы знайсці Менгеле, каб аддаць яго пад суд, не ўвянчаліся поспехам, хоць, па сцвярджэннях Рафі Эйтана і яшчэ аднаго з ветэранаў «Масада» Алекса Мелера, яны высачылі Менгеле ў Буэнас-Айрэсе падчас правядзення аперацыі па выкраданні Адольфа Эйхмана, але захопліваць яго адначасова з Эйхманам або адразу ж пасля захопу апошняга было занадта рызыкоўна. Памёр у Бразіліі.
Значную частку работы Менгеле складалі вопыты над вязнямі, уключаючы анатаміраванне жывых немаўлят; кастрацыя хлопчыкаў і мужчын без выкарыстання анестэтыкаў; падвяргаў жанчын ударам току высокага напружання, тэстуючы іх вынослівасць. Аднойчы ён нават стэрылізаваў групу польскіх манахінь пры дапамозе рэнтгенаўскага выпраменьвання[7].
За 21 месяц сваёй работы ў Асвенціме здабыў рэпутацыю аднаго з самых небяспечных нацыстаў, атрымаў мянушку «Анёл Смерці». Асабіста сустракаў цягнікі з вязнямі, якія прыязджалі ў лагер, і сам вырашаў, каму з іх трэба будзе працаваць у лагеры, хто пойдзе на яго вопыты, а хто адразу ж адправіцца ў газавую камеру.
Асаблівую цікавасць у доктара Менгеле выклікалі блізняты. У 1943 годзе Менгеле выбіраў двайнят, якія прыбывалі ў лагер, і пасяляў іх у спецыяльных бараках. З 3 тысяч двайнят выжылі толькі 300. Часта тыя, што засталіся ў жывых пасля вопытаў доктара, рабілі сабе смерць. Менгеле таксама выяўляў цікавасць да фізіялагічных анамалій, у прыватнасці да карлікаў. Праводзіў эксперыменты над сям'ёй Овіц — яўрэйскімі музыкамі-ліліпутамі з Румыніі.
Зноскі
- ↑ Josef Mengele // Frankfurter Personenlexikon — 2014. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Josef Mengele // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б в Josef Mengele // Oorlogsbronnen Праверана 22 лютага 2025.
- ↑ Josef Mengele // Frankfurter Personenlexikon — 2014. Праверана 5 чэрвеня 2025.
- ↑ Black E. The Horrifying American Roots of Nazi Eugenics — Columbian College of Arts and Sciences, 2003.
- ↑ The 7 Most Notorious Nazis Who Escaped to South America // History — 2017.
- ↑ Dr. Josef Mengele, ruthless Nazi concentration camp doctor — The Crime Library on truTV.com (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 1 мая 2012.
- Асобы
- Нарадзіліся 16 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Гюнцбургу
- Памерлі 7 лютага
- Памерлі ў 1979 годзе
- Памерлі ў Бразіліі
- Пахаваныя ў Бразіліі
- Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
- Выпускнікі Франкфурцкага ўніверсітэта імя Ёгана Вольфганга Гётэ
- Члены НСДАП
- Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
- Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
- Узнагароджаныя знакам «За раненне» ў чорным
- Нарадзіліся ў Баварыі
- Памерлі ў Бертыёзе
- Злачынцы Халакоста
- Нацысцкія злачынцы
- Нацысцкая медыцына
- Служачыя канцлагераў
- Расавая гігіена
- Афіцэры СС
- Удзельнікі Другой сусветнай вайны
- Медыкі Германіі
- Эксперыменты нацыстаў над людзьмі
- Постаці Халакоста ў Польшчы
- Патанулі


