Інжынерны корпус Мінскага метрапалітэна
| Славутасць | |
| Інжынерны корпус Мінскага метрапалітэна | |
|---|---|
| 53°53′40″ пн. ш. 27°32′53″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Архітэктар | Юрый Панцеляймонавіч Грыгор’еў і Дзмітрый Пятровіч Кудраўцаў |
| Дата пабудовы | 1984 год |
Інжынерны корпус Мінскага метрапалітэна — будынак у цэнтры Мінска, размешчаны па праспекце Незалежнасці, 6. Уваходзіць у комплекс забудовы паўднёва-ўсходняга боку плошчы Незалежнасці. Пабудаваны ў 1984 годзе па праекце архітэктараў Ю. Грыгор’ева і Дз. Кудраўцава.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]6—9-павярховы Г-падобны ў плане корпус размешчаны паміж будынкам гарвыканкама і галоўным корпусам БДУ. Пластыку галоўнага фасада, арыентаванага па плошчу, узбагачае мерны рытм лапатак ламанага контуру, што адпавядае вертыкальным чляненням Дома ўрада і галоўнага корпуса БДУ. З боку галоўнага фасада асіметрычна размешчаны ўваход у вестыбюль станцыі метро «Плошча У. І. Леніна», акцэнтаваны глухім эркерам, завершаным вежай з гадзіннікам і флюгерам (каваная медзь; мастак Ю. Любімаў). Аналагічны эркер меншых памераў вылучае ўваход у корпус з боку заходняга тарцовага фасада. Планіроўка калідорная. Фасады апрацаваны тынкоўкай светла-шэрага колеру. Цокаль і партал увахода ў вестыбюль станцыі метрапалітэна абліцаваны шэрым паліраваным гранітам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- В. Б. Ангелаў. 142е. Інжынерны корпус метрапалітэна // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
