Ёзеф Ізраэлс
| Ёзеф Ізраэлс | |
|---|---|
| нідэрл.: Jozef Israëls | |
| | |
| Дата нараджэння | 27 студзеня 1824[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 12 жніўня 1911[3][2][…] (87 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак, літограф, мастак-гравёр, рысавальнік |
| Жанр | партрэт і пейзаж |
| Вучоба | |
| Мастацкі кірунак | Гаагская школа жывапісу |
| Уплыў | Jan Adam Kruseman[d] і Франсуа Эдуар Піко[d] |
| Уплыў на | Isaac Israëls[d] |
| Член у | |
Ёзеф Ізраэлс або Ісраэлс (нідэрл.: Jozef Israëls; 27 студзеня 1824, Гронінген — 12 жніўня 1911, Гаага) — галандскі жанравы жывапісец, кіраўнік рэалістычнай Гаагскай школы жывапісу.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Родам з яўрэйскай сям’і, быў выхаваны ў строгіх рэлігійных традыцыях і рыхтаваўся стаць равінам. З ранняга дзяцінства ён выяўляў вялікую мастацкую і музычную здольнасць. Працуючы ў бацькі ў мяняльнай краме, Ёсеф Ізраэлс у вольны час капіяваў гравюры і пісаў фарбамі пад кіраўніцтвам Ван-Бюіса і Ван-Віхерана. Яго першыя спробы ў жывапісе, «Яўрэй» і «Прадавец гліняных люлек», звярнулі на сябе ўвагу нейкага Віта, які пераканаў бацьку Ізраэлса адправіць сына вучыцца жывапісу ў Амстэрдам.
Вучыўся ў Я. А. Круземана ў Амстэрдаме, затым у Ф.-Э. Піко ў Парыжы; першапачаткова прысвяціў сябе гістарычнаму жывапісу, але пасля перайшоў да бытавога жывапісу, адлюстроўваючы пераважна сямейнае жыццё галандцаў і побыт іх маракоў.
Найбольш цікавыя яго працы: «Маці, якая здаравее», «Бедныя вёскі», «Хворая», «Адзін на свеце».
Сын Ёсефа, Ісак — таксама стаў жанравым жывапісцам.