Berkeley Software Distribution
Выгляд
Berkeley Software Distribution (скарочана BSD) — вытворная ад UNIX аперацыйная сістэма. Распаўсюджвалася Каліфарнійскім універсітэтам у Берклі пачынаючы з 1970-х.
Гістарычна BSD лічыцца адгалінаваннем UNIX («BSD UNIX»), бо яны супольна выкарыстоўвалі пачатковую кодавую базу і дызайн з арыгінальным UNIX кампаніі AT&T, і абагульнялі намаганні па распрацоўцы ў часы станаўлення UNIX.
У цяперашні час тэрмін «BSD» часта ўжываецца як агульная назва праектаў-паслядоўнікаў, такіх як, напрыклад, FreeBSD, NetBSD ці OpenBSD, якія разам складаюць асобную галіну Unix-падобных сістэм.