Перайсці да зместу

Ярэмчэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 11:06, 27 ліпеня 2024, аўтар InternetArchiveBot (размовы | уклад) (Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.9.5)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Горад
Ярэмчэ
укр.: Яремче
48°27′13″ пн. ш. 24°33′23″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Вобласць Івана-Франкоўская вобласць
Раён Надвірнянскі раён[d]
Абшчына Ярэмчанская гарадская грамада
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1787
Вышыня цэнтра 525 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 8 094 чал. (1 студзеня 2019)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 3434
Паштовы індэкс 78500
КААТУУ 2611000000
yaremcha-miskrada.gov.ua (укр.)
Паказаць/схаваць карты
Ярэмчэ (Украіна)
Ярэмчэ
Ярэмчэ

Ярэ́мчэ (укр.: Яремче, да 2006 года — Яремча) — горад абласнога падпарадкавання ва Украіне, у Івана-Франкоўскай вобласці. Размешчаны на рацэ Прут, на аўтадарозе Івана-ФранкоўскРахіўУжгарад. Чыгунка звязвае горад з абласным цэнтрам і Львовам. Ярэмчэ — самы вядомы кліматычны курорт Прыкарпацця, турыстычны цэнтр Івана-Франкоўскай вобласці, цэнтр «зялёнага» турызму Прыкарпацця, які таксама называюць тварам гарналыжнай краіны Букавэль (c.Паляныця).

Лічыцца, што першым пасяліўся сярод гор бядняк Ярэма і ад яго імя пайшла назва горада. Заснаваны ў 1787 годзе. Мае статус горада з 1963 года. 14 снежня 2006 года Вярхоўная Рада Украіны удакладніла назву горада, змяніўшы яе з Ярэмча (укр.: Яремча) на Ярэмчэ (укр.: Яремче). Да Ярэмчэ далучаны два старажытныя сёлы — Дора і Ямна, якія размешчаны адпаведна ніжэй і вышэй па цячэнні ракі Прут. У гэтых сёлах захаваліся асобныя чыгуначныя станцыі.