Перайсці да зместу

Вярэя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Вярэя
руск.: Верея
55°20′ пн. ш. 36°11′ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Маскоўская вобласць
Муніцыпальны раён Нара-Фамінскі раён[d]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1371
Плошча 5 км²
Вышыня цэнтра 190 м
Часавы пояс UTC+4
Насельніцтва
Насельніцтва 4732 чалавек (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +7 49634
Паштовы індэкс 143330
Аўтамабільны код 50, 90, 150, 190
Код АКАТП 46450511000
Паказаць/схаваць карты
Вярэя (Расія)
Вярэя
Вярэя
Вярэя (Маскоўская вобласць)
Вярэя
Вярэя

Верэя — горад раённага падпарадкавання ў Нара-Фамінскім раёне Маскоўскай вобласці Расіі.

Насельніцтва Вярэі на 2010 г. складае 4,7 тыс. жыхароў. Горад размешчаны на правым беразе ракі Пратва́[1] (басейн Акі), за 111 км на паўднёвы захад ад Масквы, за 27 км да поўдня ад чыгуначнай станцыі Дорахава і за 22 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Мажайск.

Назва

Назва паселішча ад назвы аднайменнай ракі Вярэя, на якой паселішча паўстала. Рачная назва Вярэя балцкага паходжання[2].

З шэрагу рачных назваў з коранем Var- : Ver- : Vir-, ад індаеўрапейскага *ṷer- «вада; дождж; рака»[3]. Ад гэтага кораня літоўскае virti «булькацець; варыцца ад награвання», versmė «крыніца», virulys «вір».

Гідранімічныя аналагі сярод літоўскіх водных назваў — Varė, Varius, Varena, Var-upė (: Var-), Verys, Vereta, Ver-upė (: Ver-), Virinta, Virėkšta (: Vir-)[4]. Зусім блізкія да вярэйскай назвы і рачныя назвы Вярэйка (< *Ver-ej-) на Верхнім Падонні і Павоччы[5], той жа корань у назве дзесенскай ракі Вярэслінка (Ver-, -sl-)[6].

Такія назвы, як Вярэя, маглі з большай ахвотай надавацца рэкам з мноствам крыніцаў.

У назве Вярэя балцкі гідранімічны пашыральнік -ej-, як у падняпроўскіх балцкіх гідронімах *Vedēja, *Rupēja[7], літоўскіх Asveja, Roveja[8], у водных назвах Асвея, Мярэя. Блізкія пашыральнікі -ij-, -uj- у водных назвах тыпу Ілія, Бабруя. Пашыральнік -ej- выкарыстоўваецца ў літоўскім слова- і назваўтварэнні (tekėti «цекці» — tekėja «цячэнне»)[9].

Вярэя ў складзе шэрагу гарадоў з назвамі балцкага гідранімічнага паходжання, што дугой атачаюць Маскву з заходняга боку (Валакаламск, Руза, Мажайск, Нара-Фамінск, Серпухаў)[10].

Эканоміка

У горадзе — швейная фабрыка (цяпер не працуе), Верэйскі механічны завод (ВЭЗ), філіял маскоўскага ФГУП НВП «Торый», прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, ФГУП «Мослес» (галаўная арганізацыя).

Вядомыя асобы

Заўвагі

Спасылкі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 346. — 538 с. (руск.)
  2. В. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва, 1982. С. 36.
  3. H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 38—40.
  4. Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius: Mokslas, 1981. — С. 362—363, 373, 387.
  5. В. Н. Топоров. Балтийские следы на Верхнем Дону // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1997. С. 320.
  6. П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 197.
  7. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 165, 178, 195, 206.
  8. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 49, 280.
  9. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 84.
  10. В. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва, 1982. С. 35—36.