Перайсці да зместу

HTML

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 18:41, 2 сакавіка 2023, аўтар Maksim L. (размовы | уклад) (Адхілена апошняя змена (зробленая Seyfi-Tuna) і адноўлена версія 4032152, зробленая InternetArchiveBot)
Выява лагатыпа
Пашырэнне ..html, .htm
MIME text/html
Распрацаваны Кансорцыум Сусветнага павуціння & WHATWG
Апублікаваны 1993
Тып фармату Мова разметкі
Пашыраны з SGML
Развіты ў XHTML

HTML (англ.: Hypertext Markup Language) — мова разметкі гіпертэксту, асноўная мова разметкі вэб-старонак у інтэрнэце. Яна прадастаўляе правілы апісання структуры тэкставай інфармацыі ў дакуменце шляхам вызначэння пэўнага тэксту у якасці спасылак, загалоўкаў, абзацаў, спісаў і гэтак далей і дадавання ў да гэтых тэкстаў інтэрактыўных форм, убудаваных малюнкаў і іншых аб’ектаў. HTML запісваецца ў форме тэгаў, узятых ва вуглавыя дужкі. У пэўнай ступені HTML таксама можа апісваць выгляд і семантыку дакумента, а таксама ўключаць убудаваныя код на скрыптавых мовах (такіх як JavaScript), якія могуць уплываць на паводзіны вэб-браўзераў і іншых апрацоўнікаў HTML-дакументаў.

HTML часта выкарыстоўваецца для азначэння змесціва MIME-тыпу text/html і таксама ў больш шырокім значэнні як у сваёй форме, спадкаванай ад XML (кшталту XHTML версіі 1.0 альбо пазнейшай), так і ў форме, скадкаванай наўпрост ад SGML (кшталту HTML версіі 4.01 і ранейшай).

Па пагадненнях файлы, якія ўтрымліваюць html-дадзеныя, выкарыстоўваюць пашырэнні .html або .htm.

Гл. таксама

Спасылкі