Перайсці да зместу

Google Web Accelerator

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 15:28, 23 студзеня 2022, аўтар InternetArchiveBot (размовы | уклад) (Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6)

Google Web Accelerator — праграма, якая дазваляе сціскаць трафік, а таксама загадзя загружаць сайты, калі верагоднасць таго, што вы іх наведаеце, высокая. У наш час ужо не падтрымліваецца і недаступна для спампоўкі. Праграма інтэгравалася ў браўзеры Mozilla Firefox і Internet Explorer у выглядзе панэлі з магчымасцю дадатковых настаўленняў. Браўзер Opera не падтрымліваўся.

За кошт кэшавання запытаў карыстальніка, сціску інфармацыі, якая перадаецца, і папярэдняй загрузкі найбольш верагодных запытаў праграма дазваляла эканоміць аб'ём перададзенай інфармацыі і час загрузкі вэб-старонак. У сваю чаргу не кэшаванне запытаў выклікала праблемы з доступам да некаторых вэб-сайтам (напрыклад, відэа на YouTube[1]).

Зноскі

Спасылкі