Перайсці да зместу

.NET Framework

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 11:32, 7 лістапада 2019, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў)
.NET Framework
Выява лагатыпа
Тып Камп’ютарная платформа
Распрацоўшчык Microsoft
Аперацыйная сістэма Windows
Першы выпуск 13 лютага 2002
Апошняя версія
  • 4.8.1 (9 жніўня 2022)[1]
Ліцэнзія ліцэнзія MIT[d]
Сайт microsoft.com/net
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

.NET Framework -- праграмная платформа, выпушчаная кампаніяй Microsoft у 2002 годзе. Асновай платформы з'яўляецца агульнамоўнае асяроддзе выканання Common Language Runtime (CLR), якая падыходзіць да розных моў праграмавання. Функцыянальныя магчымасці (CLR) падыходзяць да розных моў праграмавання, якія ўваходзяць у гэтае асяроддзе.

Лічыцца, што платформа .NET Framework з’явілася адказам кампаніі Microsoft на набраўшую да таго часу вялікую папулярнасць платформу Java кампаніі Sun Microsystems (цяпер належыць Oracle).

Хаця .NET з’яўляецца патэнтаванай тэхналогіяй карпарацыі Microsoft і афіцыйна разлічана на работу пад аперацыйнымі сістэмамі сямейства Microsoft Windows, існуюць незалежныя праекты (перш усяго гэта Mono и Portable.NET), якія дазваляюць запускаць праграмы .NET на некотарых іншых аперацыйных сістэмах. У цяперашні час .NET Framework атрымлівае развіццё ў выглядзе .NET Core, якая пачаткова прадугледжвае кросплатформеную распрацоўку і эксплуатацыю.

Распрацоўка

Распрацоўка праграммы пачалася ў 1999 годзе[2]. Афіцыйна пра новую распрацоўку было аб’яўлена 13 студзеня 2000 года, у дзень, калі Біл Гейтс афіцыйна аб’явіў пра перадачу паста кіраўніка Microsoft Стыву Балмеру. У гэты дзень кираўніцтвам карпарацыі была агучана новая стратэгія кампаніі, якая атрымала назву Next Generation Windows Services (NGWS, «новае пакаленне служб Windows»). Новая стратэгія павінна была злучыць у адзіны набор існуючыя и будучыя распрацоўкі Microsoft для прадастаўлення магчымасці карыстальнікам працаваць з Сусветным павуціннем з бязправадных прылад, якія валодабць доступом у Інтэрнэт, як са стацыянарных камп’ютараў[3].

Мэты і задачы

Падчас праходзящай у той дзень прэс-канферэнцыі Балмер заявіў, что, нягледзячы на вялізныя магчымасці дамашніх камп’ютараў, карпарацыя лічыць важным забяспячэнне гарантаванай работы служб новага пакалення і на прыладах, якія адрозніваюцца ад ПК.Што датычыцца Гейтса, то аналітык кампаніі Patricia Seybold Group Энн Томас Мейнс, проаналізаваў ягоныя словы, заявіла пра тое, што кампаніі буддзе карысны адыход ад арыентацыі выключна на стацыянарныя камп’ютары і пераход да распрацоўкі пад мабільныя прылады. Паводле яе адзнакі, Гейтс увазвесціў курс на пераход да новай эрэ работы з камп’ютарам, якая не будзе цвёрда прывязаная да Windows.[3]

З прычыны невялікай магутнасці крыніц сілкавання мабільных прылад захоўванне і перадача дадаткаў павінна ажыццяўляцца серверамі, тагды як на той момант практычна ўся карыстальніцкая інфармацыя і ПО захоўваліся на стацыяонарных камп’ютарах лакальна. Тады ідэя пераходу да «серверацэнтрычнай» мадели мела моцную падтрымку сярод кіраўнікоў буйнейшых IT-кампаній. Так, напрыклад, Скот МакНілі, кіраўнік Sun Microsystems, абвясціў пры набыццё кампаніі офіснага ПЗ, які канкурыраваў с Microsoft Office, для перахода да сервер-кліенцкага ПЗ.[3]

Зноскі

  1. .NET Framework 4.8.1 is available on Windows Update and Catalog June 27, 2023 — 2023. Праверана 3 ліпеня 2023.
  2. Стив Резник, Ричард Крейн, Крис Боуэн. Вступление // Основы Windows Communication Foundation для .NET Framework 3.5 = Windows Communication Foundation for .NET Framework 3.5 / Пер. с англ. Слинкина А. А.. — М.: ДМК пресс. — С. 16. — 480 с. — ISBN 978-5-94074-465-8.
  3. а б в Redmond maps plans for life after the PC (англ.)

Спасылкі