SQL
Выгляд
SQL, (Structured Query Language, Структураваная Мова Запытаў). Мова запытаў да баз звестак. З'яўляецца амерыканскім (ANSI) і міжнародным (ISO) стандартам.
Структура
Мова SQL складаецца з 3-ох асноўных частак:
- DDL (Data Definition Language, Мова Азначэння Звестак)
- DML (Data Manipulation Language, Мова Апрацоўкі Звестак)
- DCL (Data Control Language, Мова Кіравання Звесткамі)
Стандарты
Рэвізіі SQL:
Год | Назвы | Каментары |
---|---|---|
1986 | SQL-86, SQL-87 | Упершыню апублікаваны ANSI. Ратыфікаваны ISO у 1987. |
1989 | SQL-89 | Невялікія змены. |
1992 | SQL-92, SQL-2 | Істотныя змены. |
1999 | SQL:1999, SQL-3 | Дададзеныя рэгулярныя выразы, рэкурсіўныя запыты, трыгеры і некаторыя аб'екта-арыентаваныя новаўвядзенні. |
2003 | SQL:2003 | Абвешчаныя XML-залежныя новаўвядзенні. |
Версіі мовы
Першы міжнародны стандарт мовы - SQL1 - быў прыняты ў 1989 годзе (таму яго часам называюць SQL-89). Гэтаму стандарту сёння адпавядае абсалютная большасць рэляцыйных сістэм кіравання баз звестак. Другі стандарт з'явіўся ў 1992 годзе (SQL2 ці SQL-92). Большасць адрозненняў ад першага ў ім выражалася колькаснымі параметрамі. У 1999 годзе на свет з'явілася 3-я версія стандарта SQL3. Яго адрозненні ад другога заключаюцца ўжо не толькі ў "колькасных", але і ў "якасных" параметрах.
Гл. таксама
Літаратура
- Baronas R. Duomenų bazių valdymo sistemos. TEV, Vilnius, 2005. (літ.)