Unix

Unix, UNIX, універсальная шматзадачная шматкарыстальніцкая аперацыйная сістэма; першая версія распрацаваная ў 1960-1970-ых гг. групай супрацоўнікаў кампаніі AT&T з лабараторыі Bell Labs, у тым ліку Кенам Томпсанам, Дэнісам Рытчы і Дугласам МакІлраем. Сучасныя сістэмы Unix фармальна падзяляюцца на некалькі асноўных адгалінаванняў, распрацоўкай якіх займаліся і займаюцца AT&T і іншыя карпарацыі, а таксама некаторыя грамадскія супольнасці.
Правамі на выкарыстанне гандлёвай маркі UNIX у наш час валодае The Open Group, правы на крынічны код сістэмы UNIX належаць карпарацыі Novell (правы прызнаныя ў выніку судовай справы ад SCO Group). "UNIX"-сістэмамі маюць права называцца толькі тыя аперацыйныя сістэмы, якія поўнасцю адпавядаюць спецыфікацыі Single UNIX Specification і сертыфікаваныя на сумяшчальнасць з гэтым стандартам (сістэмы, якія не адпавядаюць гэтаму крытэрыю, звычайна называюць "UNIX-падобнымі").
Некаторыя адметныя рысы UNIX-сістэм:
- ужыванне простых тэкставых файлаў для наладкі і кіравання сістэмай;
- шырокае ужыванне ўтыліт, якія запускаюца з каманднага радка;
- узаемадзеянне з карысталнікам праз віртуальную прыладу — тэрмінала;
- уяўленне фізічных і віртуальных прылад і некаторых сродкаў міжпрацэсавага узаемадзеяння як файлаў;
- ужыванне канвеераў з некалькіх праграм, з якіх кожная выконвае адну задачу.
Звычайна Традыцыйнай Unix называюць сістэмы, падобныя сваім функцыянаваннем альбо на Version 7 Unix, альбо на UNIX System V.
Гісторыя
Папярэднікі

У 1957 годзе ў Bell Labs была распачатая праца па стварэнню аперацыйнай сістэмы для ўласнух патрэбаў. Пад кіраўніцтвам Віктара ВЫсоцкага (паходзіць з сям'і рускага эмігранта) была створана сістэма BESYS. У далейшым ён узначальвае праект Multics, а потым становіцца главой інфармацыйная падраздзялення Bell Labs.
У 1964 годзе з'явіліся камп'ютары трэцяга пакалення, для якіх магчымасці BESYS ужо не падыходзілі. ВЫсоцкі я яго калегі прынялі рашэнне не распрацоўваць новую ўласніцкую аперацыйную сістэму, а далучыцца да сумеснага праекта General Electric і Масачусецкага тэхналагічнага інстытута Multics. Тэлекамунікацыйны гігант AT&T, у склад якога уваходзілі Bell Labs, зрабілў праекту істотную падтрымку, але ў 1969 годзе сышоў з праекта, паколькі ён не прыносіў фінансавых выгодаў.
Першыя UNIX

Першапачаткова UNIX была распрацавана напрыканцы 1960-х гадоў супрацоўнікамі Bell Labs, у першую чаргу Кенам ТомпсанАм, Дэнісам Рычы и Дугласам Макілроем.
У 1969 годзе Кен Томпсан, імкнучыся рэалізаваць ідэі, які былі пакладзены ў выснову MULTICS, але на больш сціплым апаратным забеспячэнні (DEC PDP-7), напісаў першую версію новай аперацыйнай сістэмы, а Брайан Керниган прыдумаў для яе назву — UNICS (UNIplexed Information and Computing System, руск.: Прымітыўная інфармацыйная і вылічальная сістэма) — у процівагу MULTICS (MULTIplexed Information and Computing Service). Пазней гэтая назва скарацілася да UNIX.
У лістападзе 1971 года выйшла версія для PDP-11, найбольш паспяховага сямейства мінікамп'ютараў 1970-х (у СССР яго аналагі, якія выпускаліся Міністэрствам электроннай прамысловасці былі вядомыя як СМ ЭВМ і «Электроніка», пазней ДВК, вырабляліся у Кіеве, Варонежы, Зеленаградзе). Гэта версія атрымала назву «першая рэдакцыя» (Edition 1) і была першай афіцыйнай версіяфй. Сістэмны час усе рэалізацыі UNIX адлічваюць ад 1 студзеня 1970.
Першыя версіі UNIX былі напісаны на асэмблеры і не мелі ўбудаванага кампілятара з мовай высокага ўзроўня. Прыкладна ў 1969 годзе Кен Томпсан пры супрацоўніцтве Дэніса Рычы распрацаваў і рэалізаваў мову Бі (B), якая ўяўляла сабой спрошчаны (для рэалізацыі на мінікамп'ютарах) варыянт распрацаванай ў 1966 мовы BCPL. Бі, як і BCPL, быў інтэрпрытавальнай мовай. У 1972 годзе была прэзентавана другая рэдакцыя UNIX, перапісаная на мове Бі. У 1969—1973 гадах на аснове Бі была распрацавана кампілявальная мова, якая атрымала назву Сі (C).
У 1973 годзе выйшла трэцяя рэдакцыя UNIX, з убудаваным кампілятарам мовы Сі. 15 кастрычніка таго ж года з'явілася чацвёртая рэдакцыя, з перапісаным на Сі сістэмным ядром (у духу сістэмы Multics, таксама напісанай на мове высокага ўзроўню ПЛ/1), а ў 1975 — пятая рэдакцыя, цалкам перапісаная на Сі.
З 1974 года UNIX стаў распаўсюджвацца сярод універсітэтаў і акадэмічных устаноў. З 1975 года пачаліся з'яўляцца новыя версіі, распрацаваныя за межамі Bell Labs, і рост папулярнасці сістэмы. У тым жа 1975 годзе Bell Labs прэзентавала шостую рэдакцыю, вядомую па шырока распаўсюджаным каментарыям Джона Лайонса[1].
На 1978 год сістэма была ўсталявана больш чем на 600 машынах, перш за ўсё ў універсітэтах. Сёмая рэдакцыя была апошняй адзінай версіяй UNIX. Менавіта ў ёй з'явіўся блізкі да сучаснага інтэрпрытатар каманднага радка Bourne shell.