Перайсці да зместу

Unix

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генеалагiчнае драва UNIX-сiстэм

Unix, UNIX, аперацыйная сістэма; першая версія распрацаваная ў 1960-1970-ых гг. групай супрацоўнікаў кампаніі AT&T з лабараторыі Bell Labs, у тым ліку Кенам Томпсанам, Дэнісам Рытчы і Дугласам МакІлраем. Сучасныя сістэмы Unix фармальна падзяляюцца на некалькі асноўных адгалінаванняў, распрацоўкай якіх займаліся і займаюцца AT&T і іншыя карпарацыі, а таксама некаторыя грамадскія супольнасці.

Правамі на выкарыстанне гандлёвай маркі UNIX у наш час валодае The Open Group, правы на крынічны код сістэмы UNIX належаць карпарацыі Novell (правы прызнаныя ў выніку судовай справы ад SCO Group). "UNIX"-сістэмамі маюць права называцца толькі тыя аперацыйныя сістэмы, якія поўнасцю адпавядаюць спецыфікацыі Single UNIX Specification і сертыфікаваныя на сумяшчальнасць з гэтым стандартам (сістэмы, якія не адпавядаюць гэтаму крытэрыю, звычайна называюць "UNIX-падобнымі").

Некаторыя адметныя рысы UNIX-сістэм:

  • ужыванне простых тэкставых файлаў для наладкі і кіравання сістэмай;
  • шырокае ужыванне ўтыліт, якія запускаюца з каманднага радка;
  • узаемадзеянне з карысталнікам праз віртуальную прыладу — тэрмінала;
  • уяўленне фізічных і віртуальных прылад і некаторых сродкаў міжпрацэсавага узаемадзеяння як файлаў;
  • ужыванне канвеераў з некалькіх праграм, з якіх кожная выконвае адну задачу.

Звычайна Традыцыйнай Unix называюць сістэмы, падобныя сваім функцыянаваннем альбо на Version 7 Unix, альбо на UNIX System V.

Гл. таксама