Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
22 лістапада 2025 года
257 354 артыкулы на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Юзаф Пілсудскі (1867 — 1935) — польскі ваенны і палітычны дзеяч, барацьбіт за незалежнасць, першы кіраўнік незалежнай Польшчы ў 1918—1922 гадах і галоўнакамандуючы Войска польскага з 11 лістапада 1918 года, першы маршал Польшчы з 1920 года; двойчы прэм’ер Польшчы (1926—1928 і 1930), стваральнік г. зв. санацыйных урадаў, якія былі ўведзеныя ў 1926 годзе ў выніку дзяржаўнага перавароту, пасля якога Пілсудскі засяродзіў у сваіх руках амаль дыктатарскія паўнамоцтвы. Кавалер вялікай колькасці ордэнаў і ганаровых адзнак, як польскіх, так і замежных.
Заслугі яго перад Польшчай агульнапрызнаныя. Адначасова з яго імем звязана і шмат супярэчнасцей: палітычныя рэпрэсіі, стварэнне Бяроза-Картузскага канцэнтрацыйнага лагера, пытанне майскага перавароту, імкненне да ўсталявання асабістай дыктатуры і пабудаваны культ асобы (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Найбольшая тоўшча сапрапелю на Беларусі назапасілася ў возеры Судабле.
- Стомлены кавальскай працай ісландзец на вуліцы нямецкага горада слаў праклёны на роднай мове, але дзякуючы гэтаму стаў затым паважаным прапаведнікам.
- Самай вядомай эўкатастрофай у творах Джона Р. Р. Толкіна з’яўляецца развязка рамана «Валадар Пярсцёнкаў».
- Самая вялікая колькасць кавер-версій у гісторыі была зроблена на песню «Yesterday» гурта «The Beatles».
- Побач з Кёльнскім саборам знаходзіцца адзін з найбольш значных музейных збораў сучаснага мастацтва.
- Яшчэ да пачатку афіцыйнага ўдзелу ў сірыйскім канфлікце ля берагоў Сірыі дзейнічаў расійскі флот.
Актуальныя падзеі
- Былая прэм’ер-міністр Бангладэш Шэйх Хасіна завочна прысуджана да смяротнай кары. (17 лістапада)
- Пераможцам Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця стаў Сяргей Дубавец з кнігай «Занзібар: сталенне маладой душы». (15 лістапада)
- Букераўскую прэмію атрымаў Дэвід Салай за раман «Плоць». (11 лістапада)
- Названы лаўрэаты Прэміі Цёткі за дасягненні ў галіне беларускай дзіцячай літаратуры і кнігавыдання. (9 лістапада)
Дзень у гісторыі

- 950: Адальберт II Іўрэйскі быў каранаваны як кароль Італіі.
- 1918: Юзаф Пілсудскі абвешчаны «часовым начальнікам» Польскай дзяржавы.
- 1963: Забіты Прэзідэнт ЗША Джон Кенэдзі.
- 1977: Адкрыты Марсельскі метрапалітэн.
- 2004: Пачалася «Аранжавая рэвалюцыя» ва Украіне.
- 2005: Ангела Меркель абрана кацлерам Германіі.
- 2007: Зацверджана палажэнне пра герб (на выяве) і cцяг Мінскай вобласці.
- 2019: Перапахаванне ўдзельнікаў паўстання 1863—1864 гадоў адбылося ў Вільні.
Вікістужка
- 28 ліпеня 2025 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 255 000-ы артыкул.
- 20 чэрвеня 2025 — У Беларускай Вікіпедыі зроблена 5 000 000 правак.