УЕФА
| УЕФА | |
|---|---|
| | |
| | |
|
|
|
| Карта УЕФА | |
| Краіна | |
| Штаб-кватэра |
|
| Тып арганізацыі | Спартыўная федэрацыя |
| Афіцыйныя мовы |
англійская нямецкая французская |
| Кіраўнікі | |
| Прэзідэнт | Аляксандар Чэферын |
| Генеральны сакратар | Тэадор Тэадарыдыс (в.а.) |
| Заснаванне | |
| Заснавана | 15 чэрвеня 1954 года |
| Колькасць членаў | 55 |
| Матчыная арганізацыя | ФІФА |
| Член у | 55 нацыянальных асацыяцый |
| uefa.com | |
Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (англ.: Union of European Football Associations, скар. UEFA, у беларускай транслітарацыі УЕФА) — арганізацыя, кіруючая футболам у Еўропе і некаторых заходніх рэгіёнах Азіі. Яна аб’ядноўвае нацыянальныя футбольныя асацыяцыі еўрапейскіх краін. УЕФА займаецца арганізацыяй усіх еўрапейскіх спаборніцтваў клубаў і зборных, размяркоўвае прыбыткі ад рэкламы і трансляцый паміж клубамі і нацыянальнымі асацыяцыямі, якія ўваходзяць у яе склад.
УЕФА з’яўляецца адной з шасці кантынентальных канфедэрацый, якія ўваходзяць у ФІФА, прычым УЕФА з іх найбольш уплывовая і багатая. Амаль усе наймацнейшыя футбалісты свету гуляюць у Еўропе з-за таго, што менавіта ў ёй самыя вялікія зарплаты, асабліва ў Англіі, Італіі, Іспаніі і Германіі. Таксама УЕФА прадстаўляюць многія моцныя зборныя свету, што прадвызначае вялікае прадстаўніцтва краін гэтай канфедэрацыі на сусветных першынствах: так, з 32 каманд на чэмпіянаце свету 2006 года УЕФА прадстаўлялі 14.
УЕФА быў заснаваны 15 чэрвеня 1954 года ў Базелі (Швейцарыя) пасля кансультацый, пачатых федэрацыямі футбола Францыі, Італіі і Бельгіі. Першапачаткова ва УЕФА ўваходзілі 25 краін, цяпер гэта лічба дасягнула 55. Штаб-кватэра УЕФА размяшчалася ў Парыжы да 1959 года, калі яна пераехала ў Берн. З 1995 года яна знаходзіцца ў швейцарскім Ньёне. Першым генеральным сакратаром УЕФА быў Анры Дэланэ, а прэзідэнтам — Эбэ Шварц.
УЕФА часта меў канфлікты з Еўракамісіяй, прадстаўляючы інтарэсы нацыянальных асацыяцый. У 1990-х гадах рознагалоссі тычыліся правоў на тэлетрансляцыі і асабліва міжнародных трансфераў (Правіла Босмана).
Прэзідэнты УЕФА
[правіць | правіць зыходнік]| Імя | Краіна | Тэрмін | |
|---|---|---|---|
| 1. | Эбэ Шварц | 1954—1962 | |
| 2. | Густаў Відэркер | 1962—1972 | |
| 3. | Артэміа Франкі | 1972—1983 | |
| 4. | Жак Жорж | 1983—1990 | |
| 5. | Ленарт Юхансан | 1990—2007 | |
| 6. | Мішэль Плаціні | 2007—2015 | |
| 7. | Анхель Марыя Вільяр | 2015—2016 (в.а.) | |
| 8. | Аляксандар Чэферын | з 2016 |
