Перайсьці да зьместу

TLE

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Двухрадковы набор элемэнтаў (па-ангельску: Two-line element set, TLE) — фармат зьвестак пра арбіту спадарожніка Зямлі, што складаецца з 2 радкоў фарматаванага тэксту, якім можа папярэднічаць радок з назвай абʼекта.

На пачатку 1970-х гадоў быў вызначаны Паўночнаамэрыканскім камандаваньнем паветрана-касьмічнай абароны (ПАКПКА; авіябаза Пітэрсан, штат Каларада) і выкарыстоўваецца ім, Нацыянальнай аэракасьмічнай управай ЗША (НАКУ, Вашынгтон) і іншымі сыстэмамі для вызначэньня месцазнаходжаньня касьмічных аб’ектаў. Мадэль SGP4/SDP4/SDP8 можа скарыстаць гэты фармат для вылічэньня дакладнага становішча спадарожніка ў пэўны час. Арбітальныя элемэнты вызначаюцца для многіх тысячаў касьмічных аб’ектаў з базы зьвестак ПАКПКА і вольна распаўсюджваюцца для далейшага выкарыстаньня ў Інтэрнэце.

Форма зьвестак

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Ніжэй прыведзены прыклад TLE для аднаго з модуляў Міжнароднай касьмічнай станцыі і яго расшыфроўка.

ISS (ZARYA)             
1 25544U 98067A   08264.51782528 -.00002182  00000-0 -11606-4 0  2927
2 25544  51.6416 247.4627 0006703 130.5360 325.0288 15.72125391563537

Загаловак (неабавязковы радок)

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Загаловак
Нумар Вочка Зьмест Прыклад
101-24НазваISS (ZARYA)

Першы радок (абавязковы)

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Першы радок
Нумар Вочка Зьмест Прыклад
101-01Нумар радка1
203-07Нумар спадарожніка ў базе зьвестак ПАКПКА25544
308-08Клясыфікацыя(U=Unclassified — не сакрэтны)U
410-11Міжнароднае пазначэньне (2 апошнія лічбы году запуску)98
512-14Міжнароднае пазначэньне (нумар запуску сёлета)067
615-17Міжнароднае пазначэньне (частка запуску)A
719-20Год эпохі (2 апошнія лічбы)08
821-32Час эпохі (цэлая частка — нумар дня ў годзе, дробавая — частка дня)264.51782528
934-43Першая вытворная ад сярэдняга руху (паскарэньне), дзеленая на 2 [віток/дзень²]-.00002182
1045-52Другая вытворная ад сярэдняга руху, дзеленая на 6 (маецца на ўвазе, што лік пачынаецца з дзесятковага падзельніка) [віток/дзень³]00000-0
1154-61Каэфіцыент гальмаваньня B* (маецца на ўвазе, што лік пачынаецца з дзесятковага падзельніка)-11606-4
1263-63Спрадвечна — тыпы эфэмэрыдаў, зараз — заўсёды лік 00
1365-68Нумар (вэрсія)292
1469-69Кантрольная сума па модулі 107

Другі радок (абавязковы)

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Другі радок
Нумар Вочка Зьмест Прыклад
101-01Нумар радка2
203-07Нумар спадарожніка ў базе дадзеных ПАКПКА25544
309-16Нахіленьне арбіты ў градусах51.6416
418-25Даўгата ўзыходнага вузла ў градусах247.4627
527-33Эксцэнтрысітэт (маецца на ўвазе, што лік пачынаецца з дзесятковага падзельніка)0006703
635-42Аргумэнт пэрыцэнтра ў градусах130.5360
744-51Сярэдняя анамалія ў градусах325.0288
853-63Частасьць абегаў [віток/дзень]15.72125391
964-68Нумар вітка на момант эпохі56353
1069-69Кантрольная сума па модулі 107

    Вонкавыя спасылкі

    [рэдагаваць | рэдагаваць код]