T32
| Т32 | |
|---|---|
| Тып танка: | цяжкі танк |
| Краіна-вытворца: | ЗША |
| Павозка (экіпаж), чал.: | 6 |
| Гісторыя: | |
| Гісторыя вытворчасьці: | |
| Усяго выраблена: | 2 |
| Памеры: | |
| Маса, т: | 54,4 |
| Даўжыня, мм: | 7071 |
| Даўжыня з гарматай, мм: | 10 836 |
| Шырыня, м: | 3767 |
| Вышыня, м: | 2812 |
| Клірэнс, м: | 465 |
| Браня: | |
| Узбраеньне: | |
| Марка гарматы і калібр: | 90 мм гармата Т15Е2 |
| Тып гарматы: | наразная |
| Боекамплект гарматы: | 54 |
| Кулямёт: | 2 × 7,62-мм M1919A4, 1 × 12,7-мм M2HB |
| Тэхнічныя характэрыстыкі: | |
| Магутнасьць рухавіка, к.с.: | 770 |
| Хуткасьць па шашы, км/г: | 35,2 |
| Запас ходу, км: | 160 |
| Выявы ў Вікісховішчы | |
Т32 (Heavy Tank T32) — экспэрымэнтальны цяжкі танк ЗША часоў Другой сусьветнай вайны, выкананы з выкарыстаньнем вузлоў і агрэгатаў сэрыйнага танка М26 і экспэрымэнтальнага T29.
Гісторыя стварэньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па выніках баёў у Эўропе, у Штабе сухапутных войскаў ЗША прыйшлі да высновы, што ўзбраеньне сэрыйнага танка М26 «Пэршынг» цалкам добрае, а вось браня не давала сур’ёзнай абароны супраць даўгастволавых 88-мм нямецкіх танкавых і супрацьпаветраных гармат. Таму было вырашана стварыць на базе ўжо добра засвоенага ў вытворчасьці М26 новы танк, з узмоцненым браняваньнем. Распрацоўка новага танка, дзякуючы яго высокай уніфікацыі з сэрыйным узорам, ішла вельмі хутка. Рухавік і трансмісію ўзялі ад іншага экспэрымэнтальнага танка — T29, а хадавую — ад «Пэршынга», падоўжыўшы яе на адну апорную коўзанку.
Характэрна, што замова на дасьведчаныя экзэмпляры танку паступіла ў 1945 годзе, а першыя дзьве адзінкі былі здадзены ўжо да пачатку 1946, тады як замоўленыя ў 1944 танкі Т29 былі гатовыя толькі ў 1947 годзе. Як бы там ні было, гэты танк ужо не пасьпеў да канца вайны, і таму ў сэрыю не пайшоў, саступіўшы месца больш прадуманым машынам. Тым ня менш, шматлікія са скарыстаных пасьля канструктыўных рашэньняў адпрацоўваліся менавіта на Т32.
Танк Т32 у кампутарных гульнях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Танк Т32 можна ўбачыць у кампутарнай гульні World of Tanks.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |