Перайсьці да зьместу

Rz

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

rz — двазнак, які маецца ў некаторых мовах кашубскае, польскае.

Польскія вучоныя выводзяць двазнак rz зь мінулага ляскае мовы. Па іх поглядах раней у іх мове быў гук [р], які пазьней замяніўся на гук [ж][1]. У сучаснае польскае мове двазнак rz азначае гукі [ж], або [ш].

Напрыклад слова morze (можэ), або trzeba (тшэба).

Існуюць выключэньні, якія чытаюцца ў польскае мове [рз] — marznąć [ˈмарзноўц], zamarzać [замарзачь] , tarzan [тарзан], Murzasichle [мурзашіхлэ], Nowe Marzy [новэ марзы], Stare Marzy [старэ марзы] і г.д.

Беларускія словы і польскія словы маюць асаблівасьць. Яна датычна вымаўленьня [ж] і [ш] у польскае мовы і [р] у беларускае. Многія словы маюць такія асаблівасьці

  • morze (можэ), а па-беларуску мора
  • trzeba (тшэба), а па-беларуску трэба

Для беларуса Сакрата Яновіча, які добра ведаў беларускую мову стала лёгка вывучаць польскі правапіс. Ён спамінаў:

… з польскаю моваю і літаратураю, асабліва з правапісам ня меў праблемы, даўно ўцяміўшы па-беларуску, калі пішацца «у» адкрытае ды ня менш клапотны палякам «рз».

— «Ня жаль пражытага. Успаміны». Сакрат Яновіч[2].

  1. ^ Władysław Kuraszkiewicz, Gramatyka historyczna języka polskiego, Warszawa: Państwowe Zakłady Wydawnictw Szkolnych, 1972, s. 89.
  2. ^  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Успаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 51. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).