Перайсьці да зьместу

Google Workspace

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Працоўная прастора «Гугла»
Тып вэб-прылады
Даступныя мовы 26 моваў, у тым ліку польская, расейская і ўкраінская
Уладальнік «Гугл» (ЗША)
Пачатак працы люты 2006[1]
Камэрцыйны? так
Рэгістрацыя абавязковая
Актуальны стан дзейны
Ліцэнзія платная ліцэнзія[d]
workspace.google.com

Працоўная прастора «Гугла» ({анг. Google Workspace) — сэрвіс ад амэрыканскага прадпрыемства «Гугл», які надае магчымасьць скарыстаць паслугі з уласнымі дамэнамі.

Сэрвісы, якімі можна скарыстацца, маюць мажлівасьці, якія дае офісны пакет: Gmail, КаляндарГугла, Гутарка ды Sites. Стандартнае выданьне было даступным для кожнага, прапаноўвалася бескаштоўна і давала столькі ж прасторы, колькі й звычайны рахунак у Гугле[2]. Прэм'ернае выданьне дадавала 25 гігабайтаў прасторы ў электроннай пошце (якая распарадокўваецца й пад іншымі сэрвісамі), каштавала 50 даляраў ЗША. Адукацыйнае выданьне было бескаштоўным і ўвабрала мажлівасьці і прывілеі як стандартнага і прэм'ернага выданьняў.

Параўнаньне выданьняў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Працоўная прастора «Гугла» мела выданьні з уласным наборам мажлівасьцяў. Ніжэй прыведзеная табліца параўнаньня.

Крытэр Стандартнае[3] Прэм'ернае Адукацыйнае
Кошт Бескаштоўна Так, $50 Бескаштоўна
Прастора 7,23 ГБ[4] 25 ГБ 7,23 ГБ
Рэкляма прысутнічае па жаданьню прысутнічае,
акрамя навучэнцаў і
пэрсаналу
Абмежаваньні
  • 50 карыстальнікаў
  • аб’ём пісьма <25 МБ
  • 500 атрымальнікаў[5]
  • 2000 атрымальнікаў[5]
  • 2000 атрымальнікаў[5]

Прэм'ернае выданьне таксама суправаджалася кругласодневай тэхнічнай падтрымкай, пашыраным доступам да Відэа Гугла і дадатковымі інтэрфэйсамі праграмаваньня дастасунка (ІПД).

  1. ^ http://googlepress.blogspot.com/2007/02/google-introduces-new-business-version_22.html
  2. ^ More Gmail storage coming for all // Official Gmail Blog  (анг.)
  3. ^ Simple online messaging and collaboration tools for groups // Google  (анг.)
  4. ^ [1] // Gmail. Праверана 24 сьнежня 2009 году
  5. ^ а б в На дзень, з кожнае скрыні.