Яшчарка (сузор’е)
Выгляд
| Яшчарка | |
| Лацінская назва | Lacerta |
|---|---|
| · у родным склоне | Lacertae |
| · скарот | Lac |
| Простае ўзьняцьцё | 22,5г |
| Схіленьне | +45° |
| Квадрант | NQ4 |
| Плошча | 201 кв. гр. (68-е) |
| Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 17 |
| Зорак з плянэтамі | 12 |
| Зорак ярчэй за 3.00m | 0 |
| Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 1 |
| Найярчэйшая зорка | α Lac (3,76m) |
| Найбліжэйшая зорка | EV Lac (16,47 сьв. г., 5,05 пк) |
| Аб’екты Мэсье | 0 |
| Памежныя сузор’і | |
| Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −40°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу кастрычніка. | |
Я́шчарка (па-лацінску: Lacerta, Lac) — сузор’е ў паўночнай частцы зорнага неба, адно з 88 сузор'яў дзейнай наменклатуры IAU (1930), названае паводле яшчарак — падатраду атраду лускаватых клясы паўзуноў. Гэтае невялікае і цёмнае сузор’е было створана ў 1687 годзе астраномам Янам Гэвэліем. Найярчэйшыя зоркі Яшчаркі разам складаюць літару W, за што сузор’е часам называюць «Малой Касіяпэяй». Яшчарка разьмешчаная побач зь Лебедзьдзю, Касіяпэяй, Андрамэдай і іншымі. Праз паўночную частку сузор’я праходзіць Млечны Шлях.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2001. — ISBN 0-691-08913-2
- Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2007. — ISBN 978-0-691-13556-4
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Яшчарка (сузор’е) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||