Янэз Дрноўшак
| Янэз Дрноўшак | |
| па-славенску: Janez Drnovšek | |
| 2-і прэзыдэнт Славеніі | |
|---|---|
| 22 сьнежня 2002 — 23 сьнежня 2007 | |
| Прэм’ер-міністар | Антон Роп Янэз Янша |
| Папярэднік | Мілан Кучан |
| Наступнік | Даніла Цюрк |
| 12-ы Старшыня Прэзыдыюму Югаславіі | |
| 15 траўня 1989 — 15 траўня 1990 | |
| Прэм’ер-міністар | Антэ Маркавіч |
| Папярэднік | Раіф Дыздарэвіч |
| Наступнік | Барыслаў Ёвіч |
| прэм’ер-міністар Славеніі | |
| 14 траўня 1992 — 3 траўня 2000 | |
| Прэзыдэнт | Мілан Кучан |
| Папярэднік | Лойзе Пэтэрле |
| Наступнік | Андрэй Баюк |
| 17 лістапада 2000 — 11 сьнежня 2002 | |
| Прэзыдэнт | Мілан Кучан |
| Папярэднік | Андрэй Баюк |
| Наступнік | Антон Роп |
| 11 генэральны сакратар руху недалучэньня | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 17 траўня 1950 Цэле, Югаславія (зараз Славенія) |
| Памёр | 23 лютага 2008 (57 гадоў) Заплана, Славенія |
| Партыя | камуністычная ліга Югаславіі (да 1990) |
| Адукацыя | |
| Сужэнец | Майда Дрноўшак (развод 1980) |
| Дзеці | 2 |
| Узнагароды | |
| Подпіс |
|
Я́нэз Дрно́ўшак (па-славенску: Janez Drnovšek; 17 траўня 1950, Цэле — 23 лютага 2008, Заплана) — югаслаўскі і славенскі палітык. Другі прэзыдэнт Славеніі (2002—2007, доўгі час прэм’ер-міністар Славеніі (1992—2000, 2000—2002). Старшыня Прэзыдыюму Югаславіі ў 1989—1990.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вывучаў эканоміку, скончыў ВНУ ў 1973 годзе, затым спэцыялізаваўся ў «Інстытуце сусьветнай эканомікі» ў Осьлё. Атрымаў ступень магістра ў 1981 годзе, абараніў дысэртацыю «Міжнародны валютны фонд і Югаславія» ў 1986 годзе ў Вашынгтоне. Між тым, працаваў у Славеніі спачатку ў будаўнічай кампаніі, пазьней — у банкаўскім філіяле. Адзін год прапрацаваў у пасольстве Югаславіі ў Эгіпце (Каір).
У 1989 годзе, тады яшчэ невядомы шырокай публіцы, стаў кіраўніком дзяржавы Югаславія, нечакана апярэдзіўшы на выбарах фаварыта ўраду Марка Булца.
Да самага краху камуністычнага рэжыму ў Югаславіі заставаўся чальцом камуністычнай партыі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Янэз Дрноўшак на Britannica.
