Перайсьці да зьместу

Юры Кнор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юры Кнор
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 траўня 2000(2000-05-09)[1] (25 гадоў)
Рост 190 см
Пазыцыя гульнёвы
Клюбная інфармацыя
Клюб Ольбарг
Нумар 21
Клюбы
Гады Клюб
2017—2018 Остзээ[d]
2018—2019 Барсэлёна
2019—2021 Міндэн[d]
2021—2025 Райн-Нэкар Лёвэн
2025—4 Ольбарг
Зборныя
2020—4 Нямеччына

Юры Кнор (па-нямецку: Juri Knorr) — нямецкі гандбаліст дацкага клюбу «Ольбарг» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны.

Не зважаючы, што Кнор нарадзіўся ў Фленсбургу, гандболам ён займаўся ў дзяніцтве ў іншых гарадах Нямеччыны. Дэбютаваў ва дарослым гандболе ў клюбе «Остзээ», якім на той час кіраваў ягоны бацька Томас Кнор. У 2018 годзе далучыўся да гішпанскай «Барсэлёны», але за ўвесь час правёў за сіне-гранатавых толькі шэсьць гульняў, выступаючы ў дублёвым складзе[2][3]. У 2019 годзе вярнуўся ў Нямеччыну, склаўшы кантракт з клюбам «Міндэн» з Бундэсьлігі[3]. У 2021 годзе далучыўся да складу «Райн-Нэкар Лёвэну». У верасьні 2024 году «Ольбарг» абвесьціў аб падпісаньні кантракту з Кнорам, паводле якога супраца з гульцом пачалася з сэзону 2025—2026 гадоў[4].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]