Юліюс II
| па-лацінску: Julius PP. II | |
| Пасьвечаньні | |
|---|---|
| Кансэкрацыя | Сыкст IV |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Імя пры нараджэньні | па-італьянску: Giuliano della Rovere |
| Нарадзіўся | 5 сьнежня 1443[1] |
| Памёр | 21 лютага 1513[1] (69 гадоў) |
| Пахаваны | |
| Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[3][4] |
| Бацькі | Raffaello della Rovere[d][5] Teodora Marinola[d][5] |
| Дзеці | Фэлічэ дэльля Равэрэ[d] |
| Адукацыя | |
| Заняткі | каталіцкі сьвятар |
| Подпіс | |
| Герб | |
Ю́ліюс II (па-лацінску: Julius PP. II), сьвецкае імя Джулія́на дэ́льля Равэ́рэ па-італьянску: Giuliano della Rovere; 5 сьнежня 1443 — 21 лютага 1513) — папа рымскі з 31 кастрычніка 1503 году па 21 лютага 1513 году. Яго называлі папам-ваяром або папам-змагаром, і мяркуецца, што сваё папскае імя абраў ня ў гонар папы Юліюса I, а на знак пашаны Юліюса Цэзара. Быўшы адным з самых магутных і ўплывовых папаў, Юліюс II быў цэнтральнай фігурай Адраджэньня і пакінуў пасьля сябе значную культурную і палітычную спадчыну[7]. У выніку ягонай палітыкі падчас Італьянскіх войнаў Папская дзяржава павялічыла сваю ўладу і цэнтралізацыю, а постаць папы працягвала мець вырашальнае значэньне, дыпляматычна і палітычна, цягам усяго XVI стагодзьдзя ў Італіі і Эўропе.
У 1506 годзе Юліюс II заснаваў Ватыканскія музэі і пачаў аднаўленьне базылікі Сьвятога Пятра. У тым жа годзе ён зарганізаваў знакамітую Швайцарскую гвардыю дзеля асабістай аховы і правёў пасьпяховую кампанію ў Раманьні супраць мясцовых лордаў. Інтарэсы Юліюса II таксама сягалі Новага Сьвету, бо менавіта ён ратыфікаваў Тардэсыльяскі дагавор, заснаваўшы першыя біскупствы ў Амэрыцы і пачаўшы каталіцызацыю Лацінскай Амэрыкі. У 1508 годзе ён замовіў размалёўку станцаў Рафаэля і карціны Мікелянджэлё ў Сыкстынскай капэле.
Папа дазволіў людзям, якія жадаюць індульгенцыі, ахвяраваць грошы царкве, якія мусілі былі быць выкарыстаныя на будаўніцтва базылікі Сьвятога Пятра. Па ягоным сьмерці Эразм Ратэрдамскі люта высьмяхаўся зь яго ў п’есе «Юліюс, выключаны зь нябёсаў», у якой п’яны папа, якому сьвяты Пётар адмовіў ва ўваходзе ў рай, апраўдвае сваё сьвецкае жыцьцё і плянуе стварыць базу, зь якой ён зможа захапіць рай.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б BeWeB
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118714090 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
- ^ Юлий (рас.) // Малая советская энциклопедия / под ред. Н. Л. Мещеряков — 2 — Советская энциклопедия, 1936.
- ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
- ^ https://resource.database.rag-online.org/ngCS1B577CU30ryYwDLroAoN
- ^ Blech, Benjamin The Sistene Secrets. — New York: HarperCollins Publishers. — ISBN 978-0061469046
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Юліюс II. Catholic Encyclopedia.
| Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
