Юлійскія Альпы
Выгляд
| Юлійскія Альпы | |
| Найвышэйшы пункт | |
|---|---|
| Трыглаў | |
| Вышыня | 2864 м н. у. м. |
| Памеры | |
| Даўжыня | 100 км |
| Шырыня | 63 км |
| Плошча |
|
| Геаграфія | |
| Месцазнаходжаньне | Славенія і Італія |
| Краіны | Славенія, Італія |
| Горная сыстэма | Альпы |
| Юлійскія Альпы на мапе Славеніі Юлійскія Альпы | |
Юлійскія Альпы (па-славенску: Juliske Aipe, па-італьянску: Alpi Giulie) — горы ў славенскай Крайне і Італіі, паўднёвае адгалінаваньне Ўсходніх Альпаў. Даўжыня каля 100 км, вышыня да 2863 м (Трыглаў, самая высокая ў Славеніі). Складзеныя пераважна вапнякамі, разьвіты карст. Да вышыні 1800—1900 м — шыракалістыя і хвойныя лясы, вышэй — горныя лугі. Нацыянальны парк Трыглаў.
Назва гор паходзіць ад Гая Юліюса Цэзара, які заснаваў у раёне Фрыулі і заходняй Крайне рымскую правінцыю са сталіцай Чывідале. У старажытнасьці паняцьце Юлійскія Альпы ахоплівала таксама горы, разьмешчаныя далей на поўдзень. Да іх адносіліся таксама і Тэрноўскі лес, а таксама плято Грушыца, што знаходзяцца ў сучаснай Славеніі.