Эрнанэс
| Эрнанэс | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 29 траўня 1985[1][2][3] (40 гадоў) | |
| Рост | 180 см | |
| Вага | 76 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2005—2010 | Сан-Паўлу | 117 (18) |
| 2006 | → Санту-Андрэ[d] | 23 (6) |
| 2010—2014 | Ляцыё | 118 (33) |
| 2014—2015 | Інтэрнацыянале | 42 (7) |
| 2015—2017 | Ювэнтус | 24 (2) |
| 2017—2018 | Хэбэй Чайна Форчун[d] | 19 (4) |
| 2017 | → Сан-Паўлу | 19 (9) |
| 2019—2021 | Сан-Паўлу | 46 (5) |
| 2021 | Спорт Рэсыфі[d] | 8 (0) |
| Зборныя | ||
| 2008—2014 | Бразылія | 28 (2) |
Андэрсан Эрнанэс дзі Карвальлю Віяна Ліма (па-партугальску: Anderson Hernanes de Carvalho Viana Lima; нар. 29 траўня 1985 году) — былы бразыльскі футбаліст, паўабаронца. Мае на сваім рахунку выступы ў складзе нацыянальнай зборнай Бразыліі. Эрнанэс мог згуляць на ўсялякай пазыцыі ў паўабароне. Ён вядомы сваёй тэхнікай, а таксама адзначаўся ахайным і спраўным валоданьнем мячом, з магчымасьцю дакладна перадаць мяч на сярэдныя і доўгія дыстанцыі[4].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У дарослым футболе Эрнанэс дэбютаваў у 2005 годзе выступамі за «Сан-Паўлу», выхаванцам якога зьяўляецца. Разам з клюбам двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны. Пры гэтым у 2008 годзе гулец стаў найлепшым футбалістам краіны. У 2007 і 2008 гадох уваходзіў у сымбалічную зборную чэмпіянату.
6 жніўня 2010 году «Сан-Паўлу» пагадзіўся на пераход гульца ў «Ляцыё»[5]. Эрнанэс падпісаў кантракт на пяць гадоў, «Ляцыё» пры гэтым выклаў 11,1 млн эўра за гульца. У сваім дэбютным матчы паўабаронца забіў выконваючы штрафны ўдар у матчы супраць «Дэпартыва».
31 студзеня 2014 году Эрнанэс падпісаў 4,5-гадовы кантракт зь мілянскім «Інтэрам», які будзе доўжыцца да 30 чэрвеня 2018 году[6].
У сваім першым матчы за зборную Бразыліі атрымаў чырвоную картку ў матчы супраць зборнай Францыі.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Сан-Паўлу»:
- Чэмпіён Бразыліі: 2007, 2008
«Ляцыё»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2013
«Ювэнтус»:
- Чэмпіён Італіі: 2016
- Уладальнік Кубка Італіі: 2016
Бразылія:
- Пераможца Кубка канфэдэрацыяў: 2013
- Бронзавы прызэр Алімпійскіх гульняў: 2008
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Hernanes // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в HERNANES anderson de carvalho andrade // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Anderson Hernanes de Carvalho Andrade Lima // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Hernanes Scout Report. Sky Sports
- ^ Fora da Libertadores, São Paulo oficializa venda de Hernanes. Globoesporte.globo.com.
- ^ Welcome to Inter, Hernanes!. Афіцыйны сайт «Інтэру»
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Статыстыка на National Football Teams
- Нарадзіліся 29 траўня
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Пэрнамбуку
- Футбалісты клюбу «Сан-Паўлу»
- Футбалісты клюбу «Ляцыё» Рым
- Футбалісты клюбу «Інтэрнацыянале» Мілян
- Футбалісты клюбу «Ювэнтус» Турын
- Футбалісты клюбу «Хэбэй Чайна Форчун» Ланфан
- Футбалісты клюбу «Спорт» Рэсыфі
- Футбалісты зборнай Бразыліі
- Бразыльскія футбалісты
- Бразыльскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 году