Шчыты-Навадворы
| Шчыты-Навадворы | |
| польск. Szczyty-Nowodwory, бел. Шчыты-Новодворы[a] | |
| Мясцовая назва: | Ščyty-Novodvory |
| Краіна: | Польшча |
| Ваяводзтва: | Падляскае |
| Павет: | Бельскі |
| Гміна: | Орля |
| Насельніцтва: | 105 чал. (2013)[1] |
| Часавы пас: | UTC+1 |
| летні час: | UTC+2 |
| Тэлефонны код: | +48 85 |
| Паштовы індэкс: | 17-106 |
| Нумарны знак: | BBI |
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°44′37″ пн. ш. 23°21′9″ у. д. / 52.74361° пн. ш. 23.3525° у. д.Каардынаты: 52°44′37″ пн. ш. 23°21′9″ у. д. / 52.74361° пн. ш. 23.3525° у. д. |
Шчыты-Навадворы на мапе Польшчы Шчыты-Навадворы | |
Шчыты-Навадворы (па-польску: Szczyty-Nowodwory, дадтковая афіцыйная назва ў беларускай мове: Шчыты-Новодворы, па-падляску: Ščyty-Novodvory[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Орля.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усекнавеньня Галавы Яна Хысьціцеля ў Шчытах-Дзенцялове).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторыя Шчытоў-Навадвораў цесна зьвязаная з суседнімі Шчытамі-Дзенцяловам. Калі ў 1796 годзе маёнтак пераняў Антон Вавёрскі, пабудаваў новы двор і заснаваў новую вёску Шчыты-Навадворы (разьмешчаную ў 0,5 км ад старых Шчытоў). У міжваенны пэрыяд Шчыты-Навадворы прыналежалі да гміны Орля Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут (разам з Шчытамі-Дзенцяловам) 323 жыхары (23 каталікоў, 290 праваслаўных ды 10 габрэяў; 43 асобы былі запісаныя палякамі, 280 беларусамі)[3].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ дадатковая афіцыйная назва па-беларуску
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 28 красавіка 2015 г.
- ^ Pudlaśki nazvy. Ščyty-Novodvory svoja.org Праверана 28 красавіка 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 25 (пол.) Праверана 28 красавіка 2015 г.
| ||||||||||||||
| |||||||||||||